Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Распрацоўка курсаў у анлайн-адукацыі і змешаным навучанні». Выкладчыца - магістр Вераніка Рагалевіч (Veronika Rogalevich, Талінскі ўніверсітэт).
- Прыём заявак працягваецца да 02.10.2023 (23:59:59 CET).
- Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць дыплом Wyższa Szkoła Kadr Menedżerskich.
Асноўныя мэты курсу:
Атрымаць навыкі і веды аб распрацоўцы і ўкараненні электронных курсаў у анлайн і змешаным навучанні з выкарыстаннем сістэмы кіравання навучаннем Moodle.
Пры паспяховым сканчэнні курсу, удзельнікі_цы змогуць:
- апісваць і разумець магчымасці і праблемы анлайн і змешанага навучання;
- ведаць і прымяняць мадэль праектавання ADDIE пры распрацоўцы анлайн - курсаў;
- планаваць навучальную дзейнасць, выкарыстоўваючы мадэль Conversational Framework (D. Laurillard):
- складаць зразумелую для студэнтаў праграму курсаў і навучальных дапаможнікаў:
- ствараць і наладжваць электронныя курсы ў Moodle LMS;
- ствараць розныя тыпы навучальных матэрыялаў у Moodle;
- запісваць і дзяліцца відэаматэрыяламі з дапамогай праграмнага забеспячэння для запісу экрана;
- праводзіць інтэрактыўныя навучальныя мерапрыемствы з выкарыстаннем інструментаў Moodle
- вызначаць і ўкараняць крытэрыі ацэньвання студэнтаў, выкарыстоўваючы інструменты Moodle.
- ведаць і прымяняць параметры якасці электроннага курсу.
Мова выкладання: расейская;
Працягласць курсу: 40 акадэмічных гадзінаў;
Фармат правядзення курсу: камбінаваны, у большай частцы - асінхронны анлайн-курс;
Час правядзення заняткаў: зранку альбо ўвечары;
Пачатак навучання: 04 кастрычніка.
На каго разлічаны курс:
Для выкладчыкаў усіх узроўняў, таксама асобаў, якія плануюць займацца правядзеннем навучальных праектаў у анлайн і/або змешаным фармаце.
Тыдзень / дата | Колькасць гадзінаў | Пляцоўка правядзення заняткаў | Тэма |
1-2 тыдні: 04.10. – 16.10.2023 | 2 гадзіны (90 хвілін) | Анлайн-сустрэча ў Zoom/BBB | 4.10.23.Уводзіны: мэты курсу, чаканыя вынікі і ўмовы заліку курсу. Тэма 1. Анлайн- і змешанае навучанне. Дызайн праграмы курсаў: прыклады і рэкамендацыі. |
4 гадзіны | Самастойная праца ў Moodle | Стварыць пачатковую праграму курсу ў патрэбным аб'ёме курсу, мэтамі, вынікамі вучобы і тэмамі. Стварыць і наладзіць асабістую старонку курсу Moodle: назву курсу, фармат, вокладку, спосабы запісу, блокі, першапачатковую структуру (тэмы або тыдні).
| |
17.10-23.10.23 | 2 гадзіны | Лекцыя ў Zoom | 17.10.23 Стварэнне і дызайн кантэнту курсу: дадаванне або стварэнне тэкставых матэрыялаў (у тым ліку тэчак) і вэб-спасылак, рэдагаванне, стварэнне крытэрыяў завяршэння ў Moodle. |
24.10.-30.10.23 | 2 гадзіны | Лекцыя ў Zoom | 24.10.23 Запіс, мантаж і дадаванне відэалекцый або падкастаў з дапамогай праграмнага забеспячэння ScreenPal, Zoom або BigBlueButton. |
31.10.-20.11.23 | 6 гадзін | Самастойная праца ў Moodle | Дадаванне праграмы курсаў, інструкцыяў або навучальнага гіду да модулю / тэмы: кожны ўдзельнік_ца стварае і дадае матэрыялы на свой курс мінімум на два модуля або тыдні: вэб-спасылкі, відэазапісы, ілюстраваныя і тэкставыя матэрыялы (файлы, старонкі ці кнігі) + навучальны гід або кароткае апісанне модуляў. |
21.11.-27.11.23 | 2 гадзіны | Відэалекцыя ў Moodle. Кансультацыя 28.11.2023 | Стварэнне індывідуальных заданняў, групавых прац, дыскусійных форумаў, заданняў па ўзаемнаму ацэньванню ў Moodle. Выстаўленне адзнак у Moodle. |
5.12.-18.12.23 | 2 + 4 гадзіны | Лекцыя ў Zoom + самастойная праца ў Moodle | 5.12.23 Параметры якасці анлайн курсаў, навучальнага гіду для студэнтаў, стварэнне анкетаў зваротнай сувязі для курсаў або канкрэтнага модулю, для будучага развіцця і дапрацоўкі свайго курсу. Складзіце і дадайце першыя заданні для студэнтаў: індывідуальныя заданні са шкалой ацэньвання, дыскусійны форум для групавой працы або агульную дыскусію з апісаннем задач, паспрабуйце стварыць некалькі груп і магчымасць выбару групы для студэнтаў. |
19.12.23 -15.01.24 | 10 гадзін | Самастойная праца + кансультацыя 19.12.2023 ў Zoom. | Працягвааць распрацоўку свайго курсу: дадайце інтэрактыўныя практыкаванні і / або тэсты з аўтаматычнай зваротнай сувяззю, вызначыце крытэрыі выніковай ацэнкі курсу, усталюйце блок выканання і крытэрыі завяршэння заданняў для кожнага элемента курсу. Стварыць кароткі навучальны гід для сваіх студэнтаў і анкету для зваротнай сувязі, падзяліцца імі на старонцы свайго курсу ў Moodle. |
16.01-24.01.2024 | 4 гадзіны | Кансультацыя 28.11.2023. Анлайн-залік-сустрэча ў Zoom | 21.01.24 Падзяліцца спасылкай вашага курсу ў створаным для гэтага заданні для ўзаемнага ацэньвання ў Moodle і ацаніць курс вашага аднакурсніка паводле крытэраў, прадстаўленых выкладчыкам. Прэзентацыя вашага курсу на заключнай сустрэчы, абмеркаванне, выніковая зваротная сувязь. |