Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Прыднястроўе: гісторыя канфліктаў і сённяшнія выклікі для Малдовы і ЕЗ

У рамках Форума Вольнага Беларускага Ўніверсітэта адбудзецца анлайн-сустрэча з гісторыкам, публіцыстам - д.н. Пятром Алексы. Больш за дзесяць гадоў спадар Пётр даследуе гістарычныя і палітычныя працэсы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, назіраючы, як ствараюцца новыя ідэнтычнасці. Тэма сустрэчы: "Прыднястроўе: гісторыя канфліктаў і сённяшнія выклікі для Малдовы і ЕЗ"
Дата: 6 чэрвеня 2024.
Час: 18:00 - 19:30 (СЕТ)
Анлайн: платформа ZOOM (спасылка на ўдзел будзе выслана пасля рэгістрацыі)
Пётр Алексы падзеліцца сваімі назіраннямі і аналізам сітуацыі ў Прыднястроўі, разгледзіць гістарычныя карані канфліктаў і сучасныя выклікі, з якімі сутыкаюцца Малдова і Еўрапейскі звяз. Вы зможаце даведацца пра бягучыя палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя працэсы ў рэгіёне і задаць свае пытанні эксперту.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца да 6 чэрвеня.
Спасылка: https://volny-uni.eu/piotr-oleksy-prydniastroue
Чакаем вас на займальнай сустрэчы!
We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.