Бізнес-прэзентацыі

Хочаш асвоіць майстэрства пераканаўчых бізнес-прэзентацый і авалодаць навыкамі публічных выступленняў? Курс «Бізнес-прэзентацыі» ад ВБЎ — твой шанец навучыцца ствараць прафесійныя і запамінальныя прэзентацыі!

Падрабязней

Імідж у інтэрнэце

Ваш вобраз у інтэрнэце - гэта больш, чым проста фота і пасты. Ён гуляе важную ролю як у прафесійным, так і ў асабістым жыцці. Гэты курс дапаможа разабрацца, як правільна пазіцыянаваць сябе ў інтэрнэце, абараніць асабісты брэнд і прасоўваць яго ў медыя.

Падрабязней

Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Пераасэнсоўваючы адукацыю: трохгадовы шлях ад аналізу патрэбаў да канцэпцый рэфармавання 2020-2023

Запрашаем на канферэнцыю 12-13 снежня "Пераасэнсоўваючы адукацыю: трохгадовы шлях ад аналізу патрэбаў да канцэпцый рэфармавання 2020-2023"

Паважаныя калегi, дзеячы адукацыi i партнёры,

Каманда Belarus Beehive запрашае вас прыняць удзел у міні-канферэнцыі "Пераасэнсоўваючы адукацыю: трохгадовы шлях ад аналізу патрэбаў да канцэпцый рэфармавання 2020-2023". Мы ўпэўненыя, што ваш удзел будзе каштоўным для абмеркавання шляхоў рэфармавання адукацыйнай сістэмы Беларусі.

Канферэнцыя прадугледжвае актыўнае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў і ўдзельніц, абмен думкамі, прапановамі і вопытам, што садзейнічае фарміраванню комплекснага
погляду на бягучы стан і будучае адукацыі ў Беларусі.

Дата правядзення: 12-13 снежня 2023

Месца: Вільня,
гібрыдны фармат (афлайн і анлайн)

Калі ласка, пацвердзіце свой удзел да 10 снежня ўключна, накіраваўшы ліст на мэйл Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры. з указаннем вашага імя, арганізацыі і фармату ўдзелу. Арганізатары дашлюць Вам адрас месца правядзення ці спасылку на анлайн-удзел у мерапрыемствы.