Курс ад Collegium Civitas: "Шлях да Еўрапейскага звязу"

Запрашаем узяць удзел у курсе "Шлях да Еўрапейскага звязу" (на польскай мове), які заснаваны на вучэбнай праграме Collegium Civitas і дазваляе набываць веды, навыкі і кампетэнцыі ў сферах, звязаных з еўрапейскай інтэграцыяй.

Падрабязней

Курс па гісторыі Беларусі: снежань 1991 - лістапад 1996

Нараджэнне беларускага Левіяфана. Чаму парламенцкая дэмакратыя трансфармавалася ў персаналісцкую дыктатуру?

Падрабязней

Еўрапейская сістэма абароны правоў чалавека

​​ВБУ аб'яўляе набор на курс «Еўрапейская сістэма абароны правоў чалавека». Дадзены курс прапануе сучасную і практычную інфармацыю пра функцыянаванне інстытуцыяў, якія стаяць на абароне правоў і свабодаў чалавека.

Падрабязней

Знешняя палітыка Беларусі

ВБУ аб'яўляе набор на курс “Знешняя палітыка Беларусі”, які дае магчымасць вывучыць эвалюцыю і ключавыя аспекты знешнепалітычнай стратэгіі краіны з 1991 года да нашых дзён.

Падрабязней

Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Папярэднія вынікі набору

Завяршыўся набор на летнія курсы беларускіх выкладчыкаў, але на некаторыя курсы яшчэ можна патрапіць.

 

Вынікі рэкрутацыі:


English through Politics 51
Mass Media Texts in English 46
Канфлікты ў Еўразіі: тэорыя і прыкладны аналіз 50
Палітычныя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў 45
Параўнаўчае канстытуцыйнае права: Беларусь і сусветны досвед 28
Усе мы родам з дзяцінства? Культуралагічны аналіз традыцыяў дзіцячай беларускай літаратуры 36

Усяго заявак 256
 

Сярод згаданых курсаў - 4 асінхронныя, а гэта значыць, да іх яшчэ можна далучыцца цягам бліжэйшых дзён. Такім чынам, набор яшчэ працягваецца для наступных курсаў:

  • Канфлікты ў Еўразіі
  • English through Politics
  • Mass Media Texts in English
  • Усе мы родам з дзяцінства?

Падрабязнае апісанне курсаў пры запаўненні заяўкі https://volny-uni.eu/apply, а таксама тут: https://volny-uni.eu/courses-vbu 


Падаць заяўку

⚠️ Увага: запаўненне заяўкі не гарантуе навучанне.

Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. 
Рэгламент набору і правілы ўдзелу тут https://volny-uni.eu/reglament 

Паспяшайцеся - яшчэ ёсць шанец трапіць на курсы.



We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.