Вольны Беларускі Ўніверсітэт рыхтуе да запуску новы набор на курсы, якія адкрываюць новыя магчымасці для вывучэння актуальных і важных тэм у сучасным свеце.
1. Political English in times of political instability - гэты курс прызначаны для тых, хто імкнецца глыбей разумець міжнародныя адносіны, палітычную лексіку і кантэксты, у якіх мова адыгрывае ключавую ролю. Ва ўмовах палітычных зменаў і нестабільнасці важна быць не толькі інфармаваным, але і здольным дакладна і дарэчы выказваць свае думкі і ідэі.
2. Канфлікты на еўразійскай прасторы - курс закліканы асвятліць гістарычныя, культурныя і палітычныя аспекты канфліктаў, якія сфарміравалі еўразійскі рэгіён. Удзельнікі курса атрымаюць унікальную магчымасць вывучыць прычыны, ход і наступствы ключавых канфліктаў, а таксама навучыцца аналізаваць сучасныя геапалітычныя працэсы.
Не прамініце старт набору! Сачыце за абнаўленнямі і падрабязнасцямі на нашых старонках у сацыяльных сетках і на афіцыйным сайце.