Анлайн-курс павышэння кваліфікацыі, які дае шырокія тэарэтычныя і практычныя веды для людзей, якія працуюць або плануюць працаваць на кіраўнічых пасадах.
Спатрэбіцца тым, хто кіруе камандамі людзей, кіруе ўстановамі, адказвае за дзяржаўныя паслугі або плануе сваё прафесійнае развіццё ў гэтых кірунках і мае патрэбу ў хуткім азнаямленні з ключавымі вобласцямі грамадскага кіравання або ў паглыбленні і абнаўленні сваіх ведаў.
«Mini MPA – Уводзіны ў менеджмент дзяржаўных установаў» адпавядае міжнародным стандартам адукацыі ў галіне дзяржаўнага кіравання.
Канцэпцыя праграмы заснаваная на дэманстрацыі беларускаму грамадству (як менеджарам дзяржаўнага сектару, так і шырокай грамадскасці) эфектыўных і сучасных рашэнняў праблемаў грамадскага кіравання дзяржавай і выклікаў сённяшняга дня.
Аўтарка і выкладчыца курсу – Паліна Прысмакова, д-р адміністрацыйных навук, прафесар кафедры грамадскай адміністрацыі (Атлантычны ўніверсітэт у Фларыдзе), якая абараніла сваю доктарскую дысертацыю па дзяржаўным кіраванні ў Міжнародным універсітэце Фларыды.
Для каго курс
Курс у асноўным прызначаны для менеджараў установаў грамадскіх паслугаў дзяржаўнага сектару Беларусі. Акрамя таго, ён пасуе тым, хто працуе ці працавала(аў) у дзяржаўным сектары практычна ў любой якасці (не патрабуецца папярэдняга кіраўнічага досведу), напрыклад, лекар, школьны настаўнік, супрацоўнік паліцыі, і хоча прасунуцца па кар’ернай лесвіцы на кіраўнічыя пасады.
Праграма карысная для прадстаўнікоў любых арганізацыяў, якія аказваюць ці размяркоўваюць грамадскія паслугі, у тым ліку няўрадавых арганізацыяў паслугаў і дзяржаўных адміністрацыяў, такіх як гарадскія і раённыя выканаўчыя камітэты, міністэрствы, і г.д.
Як з пункту гледжання зместу, так і метадаў навучання праграма дасць удзельнікам навыкі, неабходныя сучасным лідарам дзяржаўнага сектару. Акрамя таго, курс дазваляе развіць навыкі працы ў малых тэматычных групах, якія складаюцца з незнаёмых раней прадстаўнікоў шырокай грамадскасці.
«Mini MPA – Уводзіны ў менеджмент дзяржаўных установаў» арыентаваны на шырокае кола студэнтаў, а менавіта: Кіраўнікі арганізацыяў грамадскага абслугоўвання, якія хацелі б палепшыць сваё разуменне сучасных метадаў кіравання дзяржаўным сектарам і сучасных навыкаў для дасягнення мэтаў прафесійнага развіцця сваіх арганізацыяў.
Прафесійныя супрацоўнікі дзяржаўнага сектару, такія як настаўнікі, лекары, супрацоўнікі паліцыі, пажарныя, бухгалтары, сацыяльныя работнікі, якія хочуць далей прасоўвацца па кар’ернай лесвіцы і развіваць свае менеджарскія навыкі.
Тыя, хто разглядае магчымасць удзелу ў праграмах універсітэцкага ўзроўню, звязаных з дзяржаўным кіраваннем і менеджментам ў будучыні, і хоча загадзя авалодаць асноўнымі кампетэнцыямі.
Як будзе праходзіць навучанне
- Пяць (5) двух-гадзінных сустрэчаў-заняткаў праз Zoom і/або MS Teams у рэальным часе. Заняткі будуць праведзеныя анлайн увечары працоўных дзён у загадзя прызначаныя даты. Сустрэчы адбудуцца раз на два тыдні.
- Самастойная праца ў групах над чатырма (4) элементамі фінальнага праекту адбываецца на працягу усяго курсу па графіку, на які дамаўляюцца ўдзельнікі, і з крайнімі тэрмінамі па паасобных блоках, вызначаных выкладчыкам.
- Удзел у шасці (6) афлайн дыскусіях на форумах адбываецца ў любы зручны час да вызначанага крайняга тэрміну па кожным модулі
Тып працы, які ўключае гэтыя тры элементы, дазволіць наладзіць узаемадзеянне паміж удзельніца(ка)мі і выкладчыцай, працу ў групах, дыскусіі і абмен досведам. Можна будзе не толькі праслухаць лекцыю, але і задаць пытанні, абмеркаваць, абмяняцца досведам, сумесна вырашыць задачы або правесці тэматычныя даследаванні.
Курс складаецца з пяці тэматычных модуляў:
Грамадскія палітыкі дзяржавы; Грамадскія паслугі, адміністрацыя і менеджмент; Арганізацыйныя паводзіны і кіраванне чалавечымі рэсурсамі; Кіраванне фінансамі і бюджэт; Партнёрствы і супрацоўніцтва дзяржаўнага і прыватных сектароў.
Сертыфікацыя адбываецца па паспяховым праходжанні кожнага паасобнага тэматычнага модулю. Удзельні(кі)цы атрымоўваюць бэйдж-значык за паспяховае праходжанне модулю, калі яны:
- праслухаюць жывую лекцыю анлайн і паўдзельнічаюць у дыскусіі падчас яе,
- папрацуюць ў групе і разам створаць пост з усімі элементамі фінальнага праекту, адпаведнымі гэтаму модулю,
- паўдзельнічаюць у афлайн дыскусіі на форуме з сэнсоўнымі каментарамі па зададзенай тэме.
У залежнасці ад колькасці заробленых бэйджаў-значыкаў, удзельні(кі)цы атрымаюць адпаведны сертыфікат.
Паспяховае сканчэнне курсу — гэта:
- Пяць бэйджаў-значыкаў па паасобных прадметных модулях.
- Удзел анлайн ва ўрачыстым адкрыцці і закрыцці курсу.
Патрабаванні да кандыдатаў
Удзел могуць прымаць усе зацікаўленыя, але для паспяховага сканчэння курсу вельмі пажадана мець скончаную сярэднюю адукацыю і, прынамсі, элементы вышэйшай адукацыі. Знаёмасць ангельскай мовы не ёсць патрэбная, але вітаецца.
Мінімальныя патрабаванні да тэхнічных навыкаў
- Агульныя і характэрныя тэхнічныя патрабаванні і навыкі, якімі трэба валодаць, каб паспяхова скончыць курс:
- Доступ да інтэрнэту з дапамогай інтэрнэт-браўзераў Google Chrome і Firefox.
- Доступ да электроннай пошты на любой платформе для камунікавання з выкладчыкамі і аднагрупнікам
- Карыстацца прыкладаннямі галасавога і відэа званка такімі, як Zoom і/або MS Teams.
- Уваходзіць на платформу Moodle, на якой месцяцца матэрыялы курсу; адпраўляць заданні; размяшчаць пасты і адказваць на пытанні ў інтэрактыўным форуме.
- Ствараць і адпраўляць файлы ў фарматах праграмы апрацоўкі тэкстаў як інструменты Microsoft Office, ужываючы функцыі капіявання і ўстаўкі.
- Спампоўваць і ўсталёўваць праграмнае забеспячэння пры патрэбе.
- Выкарыстоўваць праграмы для прэзентацыяў такія, як Padlet і PowerPoint.
- Весці пошук у анлайн-бібліятэках і на вэб-сайтах.
Вынікі навучання
Пры паспяховым сканчэнні курсу, Вы зможаце:
- Тлумачыць асноўныя крытэры кіравання арганізацыямі грамадскіх паслугаў дэмакратычным і этычным спосабам;
- Аналізаваць працэс распрацоўкі грамадскіх палітык з пункту гледжання розных філасоўскіх і практычных перспектыў;
- Адрозніваць і прымяняць арганізацыйныя тэорыі ў практыцы;
- Вызначаць розніцу паміж дзяржпрадпрыемствамі і арганізацыямі іншых сектараў эканомікі;
- Ствараць эфектыўныя стратэгіі кіраванне кадрамі для дасягнення арганізацыйных мэтаў;
- Адрозніваць асноўныя складнікі і тыпы фінансаў і бюджэтаў;
- Адрозніваць актораў грамадскіх палітык, тыпы і дынаміку супрацы;
- Візуалізіраваць структурныя элементы паасобных арганізацый грамадскіх паслугаў і сетак іх супрацы;
- Тлумачыць неабходнасць супрацы і партнёрства у дасягненні грамадскіх палітык;
- Рабіць агляд анлайн-інфармацыі па тэме, якая вас цікавіць на беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных сэрвісах;
- Ствараць рэестр вартых даверу рэсурсаў;
- Эфектыўна працаваць у малых групах над асягненнем групавых задач.