Стэнфардскі Цэнтр дэмакратыі, развіцця і вяршэнства права працягвае конкурсны набор на 3-тыднёвую праграму для перспектыўных лідараў з усяго свету.
Да 15 студзеня 2023 г. Стэнфардскі Цэнтр дэмакратыі, развіцця і вяршэнства права Stanford Center on Democracy, Development, and the Rule of Law (CDDRL) працягвае конкурсны набор на ўнікальную 3-тыднёвую праграму (23.07.2023-11.08.2023) для перспектыўных лідараў з усяго свету.
Беларусы таксама могуць падаць заяўкі на ўдзел у праграме.
"Гэта ці не найлепшая ў свеце летняя навучальная праграма на тэму выклікаў дэмакратычнага рэформавання і развіцця, – кажа праграмы дырэктар ВБЎ Алесь Лагвінец Aleś Łahviniec, выпуснік набору 2015 г. – Выбітная плеяда выкладчыкаў – дастаткова толькі згадаць: Francis Fukuyama, Larry Diamond, Майкл Макфол, – цудоўная атмасфера кампусу слыннага Стэнфарду, натхняльныя ўдзельнікі з самых розных куткоў свету, цікавыя выправы па Крэмянёвай даліне – гэта толькі частковыя супер-плюсы, дзякуючы якім варта паспрабаваць свой шанец”.
Падрабязна пра працэс падачы заяўкі на конкурс: https://cddrl.fsi.stanford.edu/summerfellows/apply
Увага: для ўдзелу ў конкурсе вольнае валоданне англійскай мовай абавязковае.