Перайсці да змесціва
24 верасня 2024
Follow Us

Кіраванне праектамі

24 верасня 2024

ВБЎ аб'яўляе конкурсны набор на курс "Кіраванне праектамі". Гэта ўнікальная магчымасць для ўсіх, хто хоча развіць свае кампетэнцыі ў сферы праектнага менеджменту і падрыхтавацца да здачы экзамену на міжнародны сертыфікат IPMA.

 

Дадзены курс распрацаваны такім чынам, каб забяспечыць Вас усімі неабходнымі ведамі і навыкамі для эфектыўнага кіравання праектамі ў розных галінах. Падчас курсу вы пазнаёміцеся з ключавымі аспектамі кіравання праектамі, у тым ліку планаванне, кіраванне рызыкамі, кантроль і камунікацыю ў камандзе.

 

Курс прызначаны для:

  • Менеджараў праектаў,
  • ІТ-спецыялістаў,
  • Спецыялістаў, якія працуюць у праектнай дзейнасці,
  • Прадпрымальнікаў і ўладальнікаў бізнесу,
  • Усіх, хто жадае выкарыстоўваць сучасныя метады кіравання ў бізнесе і падвысіць сваю канкурэнтаздольнасць на рынку працы.

Дасведчаныя выкладчыкі дапамогуць вам засвоіць перадавыя методыкі і інструменты, якія дапамогуць стаць паспяховым менеджэрам праектаў і ўпэўнена прайсці сертыфікацыю.

Курс будзе праводзіцца з 9 кастрычніка да 22 лістапада 2024 года.

Навучанне на польскай мове

Заняткі будуць адбывацца па панядзелках, серадах і пятніцах 17:00-20:15.

 

Для ўдзелу ў конкурсе заявак на навучанне неабходна запоўніць анкету: https://volny-uni.eu/project-management 

 

 

Падаць заяўку на курс

 

Апошні тэрмін падачы заявак: 2 кастрычніка 2024.

Дадатковая інфармацыя па e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры. 
Чакаем на курсе!