Працяг навуковай кар’еры ў Польшчы для беларускіх даследчыкаў і выкладчыкаў універсітэтаў

ВБЎ абвяшчае пачатак рэалізацыі новага праекту, які павінен дазволіць шматлікім беларускім навукоўцам – аспірантам, кандыдатам і дактарам навук – працягваць сваю навуковую кар’еру ў Польшчы, а таксама ў іншых еўрапейскіх краінах.

Падрабязней

Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае  набор на курс «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу». 

Падрабязней

Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу

10.03.2025 - 30.05.2025

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае  набор на курс «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу». 

Выкладчык - магістр Алесь Лагвінец (Aleś Łahviniec). 

У рамках курсу вывучаюцца інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу. Асноўная мэта курсу – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітык Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характэрныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.

Мова выкладання: беларуская з большай часткай матэрыялаў на ангельскай; 

Працягласць курсу: 15 сэсіяў па 2 акадэмічныя гадзіны (30 акадэмічных гадзінаў);  

Фармат правядзення курсу: анлайн на базе Moodle;

Час правядзення заняткаў: 17:30-19:00 CET

Пачатак навучання: 10.03.2025 

РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ (15 заняткаў, як правіла, кожны панядзелак + няцотныя пятніцы месяца)

На каго разлічаны курс: 

студэнты старэйшых курсаў або маладыя спэцыялісты гуманітарных спэцыяльнасьцяў з (вельмі пажадана) дастатковым узроўнем валоданьня ангельскай мовай.

У першай частцы курсу разглядаюцца тэарэтычныя падыходы да азначэньня інтэграцыі, гісторыя ўзьнікненьня і разьвіцьця эўрапейскай інтэграцыі, паўставаньне і функцыі асноўных інстытуцыяў ЭЗ.

Другая частка прысьвечаная разгляду абсягу права ЭЗ, стасунку паміж нацыянальным і наднацыянальным правам, а таксама ключавым ды найбольш прасунутым сфэрам інтэграцыі, дзе кампэтэнцыя наднацыянальных органаў найбольшая. 

У трэцяй частцы разглядаецца пытаньне глябальнай ролі і зьнешняй палітыкі ЭЗ, а таксама аналізу актуальнага разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў у ЭЗ, абумоўленага агрэсіяй Расіі супраць Украіны, наступствам выйсьця Вялікабрытаніі з ЭЗ, а таксама пошукам адказаў на выклікі, зьвязаныя з крызісам прасторы эўра, пандэміяй COVID19, масавай міграцыяй і ростам папулярнасьці ў ЭЗ палітычных сілаў, што ставяць пад пытаньне здабыткі інтэграцыі, а таксама выклікамі трансатлянтычных стасункаў і зьмяншэньнем эканамічнай вагі ЭЗ у сьвеце.

Заключная частка курсу будзе прысьвечаныя гісторыі і актуальным пытаньням ўзаемаадносінаў паміж Беларусьсю і аб’яднанай Эўропай.

Па заканчэнні гэтага курса студэнты змогуць крытычна аналізаваць:

  • працэсы эўрапейскай інтэграцыі;
  • функцыянаваньне ЭЗ як палітычнай сыстэмы;
  • працэс выпрацоўкі палітыкі ЭЗ;
  • ролю ЭЗ у сьвеце і ў рэгіёне Ўсходняй Эўропы;
  • стан і выклікі дачыненьняў паміж ЭЗ і Беларусьсю.

Праграма.

  1. Дэфініцыі інтэграцыі. Нацыянальны сувэрэнітэт і яго эвалюцыя ў рамках ЭЗ. Мэты і асноўныя рысы інтэграцыі. 
  2. Сьціслая гісторыя эўрапейскай ідэі і перадумоваў эўрапейскай інтэграцыі
  3. Асноўныя вехі гісторыі эўрапейскіх супольнасьцяў (1957-1993) 
  4. Эўрапейскі зьвяз у перыяд пасля халоднай вайны: пашырэнне і паглыбленне.
  5. Тэарэтычныя падыходы да эўрапейскае інтэграцыі. Фэдэралізм. Функцыяналізм ды нэа-функцыяналізм, трансакцыянізм. Узаемазалежнасьць. Рэалізм. Міжурадавае супрацоўніцтва. Інстытуцыяналізм. Шматузроўневае кіраваньне і самакіраваньне.
  6. Эўразьвяз як палітычная сыстэма. Функцыянаваньне палітычнае сыстэмы Эўразьвязу: акторы ды інстытуцыі.
  7. Інстытуцыйны лад і працэс прыняцьця рашэньняў у ЭЗ. Субнацыянальныя, нацыянальныя ды наднацыянальныя акторы. Пытаньне легітымнасьці і грамадзкай падтрымкі эўрапейскай інтэграцыі.
  8. Праўная сыстэма ЭЗ. Крыніцы супольнасьцёвага права ЭЗ. Абсяг ды сфэры кампэтэнцыі ЭЗ. Стасунак нацыянальнага ды супольнасьцёвага права. Эўрапеізацыя і яе межы.
  9. Эканамічны ды грашовы зьвяз у межах ЭЗ. Этапы эканамічнае інтэграцыі. Эўра і ЦЭБ. Крызіс эўразоны, спробы пабудовы “фіскальнага зьвязу” і пытаньне ўзаемнага прызнаньня дзяржаўных пазыкаў
  10. Фінансаваньне ЭЗ. Бюджэт ды супольнасьцёвыя палітыкі.
  11. Асноўныя палітыкі ЭЗ. Агульная сельскагаспадарчая палітыка і спробы яе рэфармаваньня. Рэгіянальная/структурная палітыка ў ЭЗ.
  12. Эўразьвяз у сусьветнай палітыцы. Гандлёвая палітыка. Эўразьвяз як soft power. Супольная замежная палітыка. 
  13. Сёньняшнія выклікі для далейшай інтэграцыі і адказ ЭЗ на крызісы brexit, эўразоны, масавай міграцыі ў ЭЗ, каранавіруса і паўставаньня іншых глябальных цэнтраў сілы і эканамічнага росту. 
  14. Адказ ЭЗ на агрэсію Расеі супраць Украіны. Эўрапейская інтэграцыя Ўкраіны. Пэспэктывы пабудовы “эўрапейскага сувэрэнітэту” ў сфэры бясьпекі і абароны.
  15. Эўразьвяз ды Беларусь: гісторыя дачыненьняў ды сёньняшні стан. Усходняе партнэрства і Беларусь. Дыялёг ці санкцыі: эўрапейскія пэрспэктывы

 

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы: https://volny-uni.eu/intehracyjnyia-pracesy-dy-instytucyji 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.