Імідж у інтэрнэце

23.11.2024 - 24.11.2024

Мова выкладання: польская

Ваш вобраз у інтэрнэце - гэта больш, чым проста фота і пасты. Ён гуляе важную ролю як у прафесійным, так і ў асабістым жыцці. Гэты курс дапаможа разабрацца, як правільна пазіцыянаваць сябе ў інтэрнэце, абараніць асабісты брэнд і прасоўваць яго ў медыя.

За 15 акадэмічных гадзін вы асвоіце:

  • Як фармаваць станоўчы імідж асобы і арганізацыі (карпаратыўны імідж).
  • Роля новых медыя і сацсетак у стварэнні і падтрыманні рэпутацыі.
  • Метады і інструменты аховы іміджу і інфармацыйнай бяспекі.

Чаму варта запісацца?
Гэты курс падыдзе ўсім, хто хоча кіраваць рэпутацыяй ў сеціве, даведвацца аб тэндэнцыях, метадах прасоўвання і абароне брэнда. Курс дасць асновы эфектыўных зносін у інтэрнэце, дзе кожны ваш крок фарміруе вобраз.

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс атрымаюць сертыфікат разам з 1 крэдытам ECTS. 

Расклад заняткаў:

23.11 (субота) - 8.00-14.00 (6 гадзін)
24.11 (нядзеля) - 8.00-13.15 (5г.15хв.)

 

Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/imidzh-u-internet

Дэдлайн: 18 лістапада 2024

Мова выкладання: польская.

Абараніце сваю рэпутацыю ў сеціве і навучыцеся фармаваць імідж, які будзе працаваць на вас!

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.