Fact-checking

15.11.2024 - 28.11.2024

Мова выкладання: польская

Думаеце, што разбірацца ў фактах і выяўляць дэзінфармацыю складана? ВБЎ прапануе вячэрні анлайн-курс «Fact-checking» для тых, хто хоча навучыцца выяўляць фэйкавыя навіны і аналізаваць дакладнасць інфармацыі.

У гэтым курсе вы асвоіце:

  • Асноўныя прынцыпы і метады fact-checking'а.
  • Тэхнікі верыфікацыі фэйкаў і дэзінфармацыі.
  • Выкарыстанне новых тэхналогій і іх ролю ў праверцы фактаў.

Чаму варта запісацца?
Гэты курс - ідэальны выбар для журналістаў, маркетолагаў і тых, хто працуе з інфармацыяй. Вы атрымаеце навыкі, якія дапамогуць вам выкрываць фэйкавыя навіны, крытычна ацэньваць крыніцы і абараніць сябе і сваю аўдыторыю ад ілжывай інфармацыі.

Перавагі курса:

  • Практыка на рэальных прыкладах.
  • Глыбокае разуменне тэхналогій аналізу і верыфікацыі даных.
  • Навыкі крытычнага мыслення і аналізу інфармацыі.

 Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс атрымаюць сертыфікат разам з 1 крэдытам ECTS.

Расклад заняткаў:

15.11 (пятніца) - 17.00-20.00 (3 гадзіны)
22.11 (пятніца) - 17.00-20.00 (3 гадзіны)
24.11 (нядзеля) - 17.00-20.00 (3 гадзіны)
28.11 (чацвер) - 17.00-19.15 (2г.15хв.)

 

Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/fact-checking

Дэдлайн: 11 лістапада 2024

Мова выкладання: польская.

 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.