Бізнес-прэзентацыі

Хочаш асвоіць майстэрства пераканаўчых бізнес-прэзентацый і авалодаць навыкамі публічных выступленняў? Курс «Бізнес-прэзентацыі» ад ВБЎ — твой шанец навучыцца ствараць прафесійныя і запамінальныя прэзентацыі!

Падрабязней

Імідж у інтэрнэце

Ваш вобраз у інтэрнэце - гэта больш, чым проста фота і пасты. Ён гуляе важную ролю як у прафесійным, так і ў асабістым жыцці. Гэты курс дапаможа разабрацца, як правільна пазіцыянаваць сябе ў інтэрнэце, абараніць асабісты брэнд і прасоўваць яго ў медыя.

Падрабязней

Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Эканамічная трансфармацыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе

09.10.2023 - 21.12.2023

Прыём заявак да 05.10.2023 (23:59:59 CET).

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Эканамічная трансфармацыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе». Выкладчыкі  - магістр Алесь Аляхновіч і магістр Серж Наўродскі. 

  • Прыём заявак працягваецца да 05.10.2023 (23:59:59 CET). 
  • Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат Варшаўскага ўніверсітэту.
  • Навучанне на курсе бясплатнае.

Асноўныя мэты курсу:

  1. Сфармуляваць і перадаць слухачам інфармацыю, чаму і як адбываецца пераход ад сацыялістычнай да рынкавай эканомікі на прыкладзе краінаў былога сацыялістычнага лагеру Еўропы.
  2. Паказаць важныя перадумовы для паспяховай эканамічнай трансфармацыі і патрэбныя ключавыя эканамічныя рэформы ў новай Беларусі.

 


Удзел у курсе не патрабуе папярэдняй эканамічнай адукацыі. Наяўнасць базавых эканамічных ведаў стане перавагай да больш глыбокага вывучэння эканамічнай трансфармацыі былых сацыялістычных краін. Удзел могуць прымаць усе зацікаўленыя, але для паспяховага сканчэння курсу вельмі пажадана мець скончаную сярэднюю адукацыю і, прынамсі, элементы вышэйшай адукацыі. Знаёмасць ангельскай мовы не ёсць патрэбная, але вітаецца.

Арганізацыя курсу «Эканамічная трансфармацыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе»

Мова выкладання: беларуская з часткай матэрыялаў (літаратуры) на ангельскай і/або расейскай. 

Працягласць курсу:  30 акадэмічных гадзінаў у анлайн-фармаце. 

Час правядзення заняткаў: 17:00-17:45 CET (з невялікімі выключэннямі). 

Даты правядзення заняткаў: 11.10, 13.10*, 18.10, 25.10, 31.10, 03.11, 08.11, 10.11*, 10.11**, 15.11, 17.11, 22.11, 24.11*, 29.11, 06.12, 08.12*, 13.12, 15.12**, 20.12, 21.12*, 22.12.2023. 

*** *Публічныя дыскусіі. **Кансультацыі для груп. ***Абарона фінальных праектаў

Калі пачнецца навучанне: 10 кастрычніка.

План заняткаў: 

Блок 1. Сацыялістычная эканоміка (асновы, дынаміка развіцця, распад)

     1. СССР напярэдадні развалу. Чаму разваліўся і ці развал быў непазбежны?

Блок 2. Асноўныя высновы з эканамічнай трансфармацыі ў постсацыялістычных краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

     2. Спачатку рынак ці дэмакратыя? Радыкальныя ці паступовыя рэформы?

     3. Як праводзіць макраэканамічную стабілізацыю?

     4. Як лібералізаваць цэны? Як лібэралізаваць знешні гандаль?

     5. Як праводзіць прыватызацыю?

     6. Як стварыць эфектыўную сістэму сацыяльная падтрымкі і падтрымліваць грамадства падчас рэформ?

Блок 3. Прыклады паспяховых і правальных эканамічных трансфармацый

     7. Раннія пераможцы: Польшча і Эстонія

     8. Познія пераможцы: Славаччына і Грузія 

     9. Страчаныя магчымасці: Расея і Україна

Блок 4. Эканамічная трансфармацыя ў Беларусі

    10. Стартавыя ўмовы пасля распаду СССР і эканамічная трансфармацыя ў 1991-2023 гг.

    11. Стан беларускай эканомікі (эканамічная мадэль, структура эканомікі, макраэканамічная сітуацыя, узровень жыцця) Блок 5. Эканамічная праграма для Беларусі

    12. Патрэбныя перадумовы для паспяховай эканамічнай трансфармацыі. Розныя сцэнары стартавых умоваў. Макраэканамічная стабілізацыя

    13. Інстытуцыйныя рэформы і міжнародная падтрымка (палітычная, эканамічная, фінансавая, тэхнічная). 

Форма заліку курсу: 

А) Публічныя дыскусіі анлайн, заснаваныя на канкрэтных прыкладах рэформаў: удзел у пяці анлайн дыскусіях на платформе Zoom, прысвечаныя кожнаму з пяці тэматычных блокаў курса. Выкладчыкі будуць прысутныя на кожнай дыскусыі і адсочваць ўзровень актыўнасці кожнага ўдзельніка дыскусыі. Па выніках назірання выкладчыкі будуць ацэньваць узровень удзельнікаў па двух крытэрах: - актыўнасць на фоне іншых удзельнікаў (рэйтынг удзельнікаў па актыўнасці) - узровень аргументацыі (рэйтынг удзельнікаў па аргументацыі);

Б) Самастойная праца ў групах: удзел у групах па 3 чалавекі над элементамі фінальнага праекту на працягу усяго курсу і прэзентацыя фінальнага праекту перад іншымі групамі.

Выкладчыкі правядуць кансультацыі для кожнай групы, а таксама індывідуальныя кансультацыі па меры неабходнасці для асобных студэнтаў. Падчас кансультацыі будзе ацэнены ўзровень уцягнутасці ў праект кожнага ўдзельніка групы (рэйтынг удзельнікаў па ўцягнутасці).

Падчас прэзентацыі фінальных праектаў выкладчыкі будуць ацэньваць агульны ўзровень падрыхтаванасці/якасці праекту (у працэнтах), а кожная група слухачоў ацэніць праект сваіх калег па загадзя распрацаваным крытэрам (у балах). 

Пры паспяховым сканчэнні курсу, слухачы змогуць:

• Тлумачыць асноўныя працэсы, звязаныя з постсацыялістычнай трасфармацыяй эканомік краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

• Аналізаваць базавыя эканамічныя паказчыкі, звязаныя з эканамічнай транфармацыяй

• Адрозніваць розныя падыходы ў эканамічнай транфармацыі постсацыялістычных краінаў, паспяховыя і няўдалыя прыклады рэформаў

• Адрозніваць прыярытэтныя віды эканамічных рэформаў

• Разумець асаблівасці функцыянавання сацыялістычнай эканомікі і постіндустрыяльнай эканомікі

• Вызначаць розніцу паміж дзяржпрадпрыемствамі і арганізацыямі іншых сектараў эканомікі

• Тлумачыць неабходнасць прыватызацыі і лібералізацыі ў працэсе эканамічных рэформаў

• Разумець, што было зроблена ў Беларусі ў працэсе эканамічных рэформаў за апошнія 32 гады

• Аналізаваць патрэбы Беларусі ў эканамічных рэформах

• Вызначаць працэсы і актараў, якія спрыяюць правядзенню эканамічных рэформаў і стрымліваюць іх

• Арыентавацца ў міжнародных эканамічных інстытутах і іх ролі ў працэсе эканамічнай трансфарамацыі

• Эфектыўна працаваць у малых групах над дасягненнем групавых задач. 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.