Хочаш зразумець, як краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы перайшлі ад планавай эканомікі да рынкавай?
Гэты працэс быў складаным і поўным выклікаў. Рэформы, поспехі і няўдачы – усё гэта паўплывала на сучасны эканамічны ландшафт рэгіёна.
Калі вас цікавіць аналіз эканамічнай трансфармацыі рэгіёна, далучайцеся да анлайн-курсу "Эканамічная трансфармацыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе".
Што вас чакае?
Разгледзім асноўныя механізмы эканамічных і сацыяльных перамен, якія фарміравалі рэгіён пасля 1989 года. Вывучым міжнародныя фактары, што паўплывалі на гэты працэс. Будзем працаваць з кейсамі і аналізаваць рэальныя сітуацыі, развіваючы крытычнае мысленне, а таксама прааналізуем, якія ўрокі можна вынесці з гэтага вопыту?
Курс разлічаны на студэнтаў эканомікі, палітычных навук, міжнародных адносін і ўсіх, хто цікавіцца эканамічнымі пераўтварэннямі.
Старт курсу: 1 красавіка 2025
Фармат: 7 сустрэч па 90 хвілін, кожны аўторак а 17:30 (СЕТ)
Мова выкладання: польская
Дэдлайн рэгістрацыі: 27 сакавіка 2025
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на нашым сайце па спасылцы: https://volny-uni.eu/ekanamichnaja-transfarmacyja-u-centralnaj-i-ushodniaj-europe
Выкладчык: dr hab. Marek Wróblewski, prof. UWr.
Марцін Врублеўскі, доктар габілітаваны эканамічных навук, прафесар Вроцлаўскага ўніверсітэта, кіраўнік Аддзела міжнародных эканамічных адносін і еўрапейскай інтэграцыі ў Інстытуце міжнародных даследаванняў і бяспекі Вроцлаўскага ўніверсітэта (ISMB).
Яго навуковыя інтарэсы сканцэнтраваны на праблемах міжнародных эканамічных і фінансавых адносін, міжнароднага бізнесу, інтэрнацыяналізацыі эканомікі і прадпрыемстваў, інавацыйнасці прадпрыемстваў і нацыянальных эканомік, а таксама на пытаннях глабальнага кіравання і эканамічнай трансфармацыі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У ISMB ён таксама выконвае функцыю каардынатара міжнароднай праграмы навучання Erasmus Mundus Global Studies.
Прафесар Марцін Врублеўскі з’яўляецца лаўрэатам прэстыжных стыпендыяльных праграм, у тым ліку стыпендыятам Амерыканскай камісіі Фулбрайта і Еўрапейскай камісіі, а таксама розных грантавых праграм. Ён праводзіў навуковыя даследаванні ў ЗША, Канадзе, Кітаі, ПАР і Вялікабрытаніі, а таксама ўдзельнічаў у рэалізацыі шматлікіх даследчых і экспертных праектаў (як міжнародных, так і нацыянальных), займаючы кіруючыя пасады і ролю галоўнага выканаўцы.
Ён ініцыяваў і ўдзельнічаў у даследаваннях, фінансаваных за кошт канкурэнтных грантаў (напрыклад, NCN, NCBiR, MNiSW, PARP, MG, KE). Шматразова выступаў з лекцыямі ў прэстыжных замежных універсітэтах у Еўропе (напрыклад, у Даніі, Іспаніі, Германіі, Партугаліі, Італіі, Вялікабрытаніі), а таксама ў ЗША, Кітаі, Канадзе і ПАР.
Ён з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых публікацый, аналітычных і экспертных прац.
Адначасова прафесар Врублеўскі актыўна супрацоўнічае ў якасці эксперта і кансультанта з дзяржаўнымі ўстановамі, аб’яднаннямі працадаўцаў, няўрадавымі арганізацыямі і прадпрыемствамі. Ён рыхтаваў стратэгіі развіцця экспарту для польскіх кампаній і ўдзельнічаў у экспертных групах, якія распрацоўвалі рэгіянальныя і лакальныя стратэгіі развіцця.
Ён з’яўляецца экспертам Еўрапейскай камісіі ў некалькіх выпусках праграмы EU MSCA Horizon 2020, а таксама ацэншчыкам у RPO WD. Выконваў абавязкі дарадцы рэгіянальных улад і ўваходзіў у назіральныя рады прадпрыемстваў.
У цяперашні час прафесар Марцін Врублеўскі займае пасаду Пастаяннага прадстаўніка Польшчы пры Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) у Жэневе. Ён мае шырокі практычны досвед (як дыпламатычны, так і бізнесавы) у міжнародным і міжкультурным асяроддзі.