Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам у ХХ стагоддзі

08.04.2025 - 20.05.2025

Як нацыя, як дзяржава, як унікальная культура – беларусы пераадолелі няпросты шлях да прызнання і незалежнасці. Але ці заўсёды так было?

Яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя беларусы для многіх еўрапейскіх эліт «не існавалі». Як мы змаглі замацавацца на палітычнай мапе Еўропы? Якія перашкоды пераадолелі? І што можна вынесці з гэтага досведу для сучаснасці?

Запрашаем на цыкл лекцый прафесара Міколы Іванова «Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам у ХХ стагоддзі»

Што вас чакае?

  • Глыбокі аналіз беларускай гісторыі праз дакументы і факты
  • Разуменне працэсаў фармавання еўрапейскіх народа
  • Разбор стварэння палітычных эліт і іх уплыву
  • Абмеркаванне гістарычных падзей у кантэксце сучаснай Беларусі

  Старт курсу: 8 красавіка 2025

  Фармат: 7 сустрэч па 90 хвілін, кожны аўторак 17:30-19:00 (СЕТ)

 Дэдлайн рэгістрацыі: 4 красавіка 2025

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на нашым сайце па спасылцы: https://volny-uni.eu/belarus-pamizh-demakratyjaj-i-tatalitaryzmam 

Гэта для вас, калі вы цікавіцеся гісторыяй, палітыкай і будучыняй Беларусі.

Выкладчык – доктар гістарычных навук Мікола Іваноў, прафесар Уроцлаўскага, Варшаўскага і Апольскага ўніверсітэтаў, былы савецкі дысыдэнт беларускага паходжання. У 1981-1989 гг. актыўны дзеяч падпольнай польскай “Салідарнасці”.

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.