Studium Europy Wschodniej UW ў супрацоўніцтве з Вольным Беларускім Універсітэтам абвяшчае набор кандыдатаў на спецыялізаваную праграму адукацыі, якая фінансуецца са сродкаў Міністэрства Адукацыі і Навукі Польшчы.
- Навучанне на курсе бясплатнае.
Праграма прызначана перш за ўсё для грамадзян Беларусі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца тэматыкай сітуацыі ўсходніх суседзях Польшчы і перспектывамі іх развіцця. Патрабуецца (акрамя жадання перажыць цікавую навукова-інтэлектуальную прыгоду) веданне польскай і беларускай моваў. Пажаданыя спецыяльнасці: міжнародныя адносіны, менеджмент, эканоміка, паліталогія і падобныя. Але мы не выключаем нікога!
Лектарамі курсу з’яўляюцца вядомыя аналітыкі, навукоўцы, даследчыкі і дыпламаты з Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы. Сярод лектараў вы можаце знайсці: dr Pavel Usov, dr Justyna Olędzka, dr Maxim Rust, dr.Jarosław Książek, Elena Zhivoglod, prof. H. Litwin, dr Anton Saifullayeu, dr Iwona Reichardt, Oleksandr Shevchenko, Pavel Liber і іншыя навукоўцы-спецыялісты і аналітыкі ў гэтай галіне.
Мова выкладання: беларуская і руская (частка на польскай, украінскай і ангельскай мовах),
Працягласць курсу: Праграма будзе трываць 3 месяцы,
Фармат правядзення курсу: лекцыі, заняткі, сімуляцыі і майстар-класы будуць праводзіцца анлайн,
Тэрмін правядзення заняткаў: ад 20 кастрычніка 2023 да 20 студзеня 2024 г., з панядзелка па пятніцу, у дыстанцыйным рэжыме (у залежнасці ад даступнасці часу лектараў, з перавагай у другой палове дня і ўвечары).
Курс – Беларусь і Украіна ў эпоху постпалітыкі: паміж спін-дыктатурай і сапраўднай вайной – гэта ўнікальная модульная праграма адукацыі, прызначаная для
глыбокага аналізу пытанняў, звязаных з Беларуссю і Украінай на сучасным этапе іх
развіцця. Курс складаецца з 3 тэматычных блокаў:
- Трансфармацыя палітычнай сістэмы і сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Беларусі і Украіне ў кантэксце рэгіянай і міжнароднай супрацы;
- Эканамічныя і сацыяльныя вызванні для рэгіёну ў часы турбулентнасці – паміж
постпалітыкай і рэальнай вайной; - Беларуская і ўкраінская павестка ў аналітыцы і даследаваннях (наратывы,
прапаганда, дэзынфармацыя) – асноўныя тэндэнцыі з пункту гледжання заходняй і
сусветнай перспектывы.
Прапанаваная праграма дае магчымасць атрымаць тэарэтычны і практычны досвед у такіх галінах, як: сучасная трансфармацыя ў краінах постсавецкага прастору, выклікі спін-дыктатур і функцыянаванне супольнасцяў у гэтых сістэмах, што такое сучасная гібрыдная вайна і proxy-вайна, сучасныя выклікі эканомікі ва ўмовах вайны і санкцый, павестка аналітыкі і медыя – як падрыхтаваць аналіз і як тлумачыць аналітычныя матэрыялы, пагрозы постпраўды і дэзынфармацыі, практычныя аспекты сацыяльнага актывізму і палітычнай мабілізацыі ў лічбавых умовах, новыя выклікі і тэндэнцыі міжнароднай супрацы ў рэгіёне.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства – без абмежаванняў;
- веды і зацікаўленасць у пытаннях рэгіянальнай і мясцовай палітыкі, эканомікі, грамадзянскай супольнасці;
- зацікаўленасць сучаснымі пытанням Беларусі і Украіны;
- веданне вышэйназваных моў на ўзроўні, які дазваляе зразумець лекцыі і заняткі.
Неабходныя дакументы:
- Запоўненая анкета кандыдата;
- CV (рэзюмэ) з асноўнымі дадзенымі аб адукацыі, папярэднім досведзе, публікацыях,
тэмах дыпломных работ і веданні моў.
Набор адбываецца на аснове дакументаў, якія былі дасланыя. SEW УВ захоўвае сабе права кантактаваць толькі з выбранымі кандыдатамі/кандыдаткамі.
Заяўкі неабходна высыліць на адрас: