Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Адкрытая дыскусія "Этапы барацьбы. Мы і захад, мы і "Русский мир". Што заўтра? Калі?"

Адкрытая дыскусія "Этапы барацьбы. Мы і захад, мы і "Русский мир". Што заўтра? Калі?" з удзелам Аляксандра Мілінкевіча адбудзецца ва Уроцлаве ўжо ў наступную сераду, 29 лістапада 2023 а 18:00.

Вайна цывілізацый. Беларусь на лініі фронта.

Вяртанне ў Еўропу ці назад у імперыю?
Ні з тымі, ці з тымі, будзем Швейцарыяй?

Стабільнае балота, рэвалюцыя ці вонкавае вызваленне?

Што нам найбольш пагражае?
Што дадае аптымізму?
Што маюць зрабіць дэмакраты?

29 лістапада 2023 (серада), 18:00
"Этапы барацьбы. Мы і захад, мы і "Русский мир". Што заўтра? Калі?" з удзелам Аляксандра Мілінкевіча
Мадэратар: Radosław Poraj-Różecki
Przejście Dialogu, ul. Świdnicka 19

Запрашаем усіх да ўдзела ў адкрытай дыскусіі.

Працягвайма размовы пра Беларусь, каб хутчэй адбыліся змены, бо #разамлепей

Мерапрыемствы адбываюцца пры падтрымцы Centrum Miroszowskiego.

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.