Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Адкрытая заключная лекцыя курсу прафесара Ранана Эрвуэ

У рамках Форуму ВБЎ запрашаем на адкрытыю заключную лекцыю курсу прафесара Ранана Эрвуэ “Палітычная этнаграфія недэмакратычных рэжымаў”.


На гэтай лекцыі выкладчык будзе рабіць прэзентацыю свайго даследчага падыходу, выкарастанага ў ягонай кнізе "Прыпыненая рэвалюцыя. Беларусы супраць аўтарытарнай дзяржавы” (La Révolution suspendue : Les Bélarusses contre l'État autoritaire, 2023). 

Ранан Эрвуэ — вядомы даследчык, прафесар Універсітэту ў Бардо, які спецыялізуецца на беларускай тэматыцы. Аўтар манаграфіяў і навуковых артукулаў пра Беларусь. Яго апошняя кніга апісвае падзеі, звязаныя з няскончанай беларускай рэвалюцыяй 2020 і асабістымі гісторыямі тых людзей, што былі вымушаныя апынуцца за межамі сваёй бацькаўшчыны. 

 

Дата: 9 снежня 2024
Час: 17:00-18:30 CET (19:00-20:30 паводле Менскага часу)

 

Мова: на французскай з сінхронным перакладам на беларускую

 

Рэгістрацыя на сустрэчу: https://volny-uni.eu/leksyja-prafesara-ranana-ervue 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.