30 кастрычніка 2025
Геапалітыка і выклікі бясьпекі цэнтральнаэўрапейскага рэгіёну
Актуальныя пытаньні бясьпекі ў нашым рэгіёне ў кантэксьце расейскай агрэсіі супраць Украіны і гібрыднай вайны супраць Захаду.
На курсе вы даведаецеся:
-
што стаіць за паняцьцем «гібрыдныя пагрозы» і як на іх рэагаваць;
-
як працуе энэргетычная, інфармацыйная і ваенная бясьпека;
-
якую ролю грае Цэнтральная Эўропа ў глябальных працэсах;
-
як Расея выкарыстоўвае дактрыну «рускага міру»;
-
якія сцэнары разьвіцьця рэгіёну нас чакаюць.
Мова выкладаньня: беларуская з матэрыяламі часткова на ангельскай, польскай і ўкраінскай мовах;
Выкладчыкі:
– mgr Алесь Лагвінец (ВБЎ)
– mgr Аляксандр Казак (Гданьскі ўніверсітэт)
Працягласьць курсу: 10 сэсіяў па 2 акадэмічныя гадзіны (20 акадэмічных гадзінаў);
Фармат правядзеньня курсу: анлайн на базе Moodle + ZOOM;
Дэдлайн: 30 кастрычніка 2025
Пачатак навучаньня: 03.11.2025
РАСКЛАД І ЧАС ПРАВЯДЗЕНЬНЯ ЗАНЯТКАЎ:
кожны панядзелак і серада 18:40-20:00 CET пачынаючы з 03.11.2025. Меркаванае заканчэньне курсу: 03 сьнежня 20205.
Тэмы.
Сэсія 1. Уводзіны ў геапалітыку і дасьледаваньні бясьпекі Цэнтральнай Эўропы
Сэсія 2. Інстытуты і сыстэмы бясьпекі
Сэсія 3 Цэнтральная Эўропа ў кантэксьце глябальнай бясьпекі
Сэсія 4. Ваенная бясьпека (hard security)
Сэсія 5. Гібрыдныя пагрозы
Сэсія 6. Энэргетычная бясьпека і інфраструктура
Сэсія 7. Кібэрбясьпека і інфармацыйная вайна
Сэсія 8. Унутраная палітыка і палітыка бясьпекі, сэк’юрытызацыя
Сэсія 9. Дактрына «Рускага міру» і агрэсія Расеі супраць Украіны
Сэсія 10. Будучыя сцэнары і наратывы
Пасьпяховыя выпусьнікі курсу атрымаюць сэртыфікат ВБЎ і Ўнівэрсытэту Цывітас
Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/anketa-kurs-heapalityka-i-vykliki-biaspeki