Skip to main content
Headline
02 July 2024
Follow Us

Сустрэча ў рамках Форума ВБЎ з Паўлам Станкевічам.

02 July 2024

Падчас сустрэчы Павел раскажа пра значэнне і гісторыю фестывалю "Тутака", а таксама падзеліцца цікавымі фактамі аб жыцці беларускай меншасці ў Падляскім ваяводстве. Гэта выдатная магчымасць даведацца больш пра культурнае жыццё беларусаў у Польшчы і задаць свае пытанні.

 

  • Дата і час: 3 ліпеня, 18:00
  • Фармат сустрэчы: Анлайн (спасылка будзе адпраўлена зарэгістраваным удзельнікам)
  • Для ўдзелу ў сустрэчы, калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы: https://volny-uni.eu/sustrecha-z-paulam-stankevicham 

 

ПРА ФЭСТЫВАЛЬ TUTAKA 2024

Фонд TUTAKA ў чацвёрты раз запар запрашае сустрэцца на галоўным ўсебеларускім летніку.

Што такое Фестываль TUTAKA

  • Магчымасць паставіць на паўзу паўсядзённасць і даць нырца ў непаўторны беларускі дзвіж
  • Нагода узгадаць, што мы ў сябе ёсць, сустрэцца-ўбачыцца са старымі сябрамі й сяброўкамі, завесці новыя знаёмствы
  • Шанец паказаць сябе, паглядзець на іншых, абмяняцца думкамі і ідэямі, знайсці новае натхненне
  • Папросту магчымасць запаволіцца і адпачыць на ўлонні прыроды ў кампаніі крутых беларусаў і беларусак
  • А можа быць - усё гэта разам і нават крыху больш

12-14 ліпеня Барык каля Гарадка на Падляшшы https://maps.app.goo.gl/whN1DMVT7X36FWFS6 арганізатары збіраюць і паказваюць усё тое, што сёння прапануе незалежная беларуская культура. Сёлета фестываль будзе яшчэ маштабней.

Вас чакаюць 3 дні незабыўнага творчага драйву! Гэта значыць, будзе яшчэ больш арыгінальных музыкаў на сцэнах фестывалю, яшчэ больш майстар-класаў, дыскусій, кінапаказаў, тэатральных эксперыментаў, спартовых мерапрыемстваў і іншых творчых актыўнасцей.


*Форум праводзіцца ў партнёрстве з Уроцлаўскім Універсітэтам (праект Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы), Фондам Міжнароднай Салідарнасці (праект, фінансаваны Еўрапейскім саюзам), а таксама праграмы «Падтрымка дэмакратыі 2024» Міністэрства замежных справаў Польшчы.

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.