Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

"Асновы ведаў пра палітычныя і прававыя сістэмы" і "Працэсы палітычнай трансфармацыі ва Ўсходняй Еўропе".

Вольны Беларускі Ўніверсітэт у супрацоўніцтве з Універсітэтам ім. Адама Міцкевіча ў Познані  пры падтрымцы Фонду міжнароднай салідарнасці і Еўрапейскага саюзу ў Беларусі абвяшчае набор на 2 паліталагічныя курсы.

24.10.2023 - 30.11.2023

Беларусь і Украіна ў эпоху постпалітыкі: паміж спін-дыктатурай і сапраўднай вайной.

Studium Europy Wschodniej UW ў супрацоўніцтве з Вольным Беларускім Універсітэтам абвяшчае набор кандыдатаў на спецыялізаваную праграму адукацыі, якая фінансуецца са сродкаў Міністэрства Адукацыі і Навукі Польшчы.

20.10.2023 - 20.04.2024

Палітычная сацыялогія. Асаблівасці грамадска-палітычнай думкі Беларусі (у кантэксце краінаў рэгіёну)

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Палітычная сацыялогія. Асаблівасці грамадска-палітычнай думкі Беларусі (у кантэксце краінаў рэгіёну)». Выкладчык - прафесар Андрэй Вардамацкі. 

18.10.2023 - 21.12.2023 Прыём заявак да 15.10.2023 (23:59:59 CET).

Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу

Вольны Беларускі Ўніверсітэт працягвае  набор на курс «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу» да 15.10.2023 (23:59:59 CET). 

Выкладчык - магістр Алесь Лагвінец (Aleś Łahviniec). 

17.10.2023 - 21.12.2023 Прыём заявак да 15.10.2023 (23:59:59 CET).