Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Лідары будучыні: курс па кіраванні арганізацыямі грамадзянскай супольнасці

Запрашаем на анлайн-курс для грамадскіх актывістаў, якія маюць высокую матывацыю развіваць свае арганізацыі і ўплываць на вырашэнне важных для беларускага грамадства і беларускіх дыяспар пытанняў.

16.10.2024 - 07.12.2024 Фармат: Анлайн

Global Mini MBA — Кіраванне малым бізнесам

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае новы набор на курс «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам», арганізаваны ў супрацоўніцтве з акадэмічнымі партнёрамі і Фондам міжнароднай салідарнасці.

23.09.2024 - 15.12.2024 Фармат: Анлайн (MS Teams і Moodle)

Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход

Абвяшчаны набор на курс «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход». Выкладчык - вядомы даследчык Беларусі прафесар Ранан Эрвуэ (Універсітэт Бардо, Францыя).

30.09.2024 - 09.12.2024 Online