Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Cтыпендыі для беларускіх выкладчыкаў

У рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) Еўрапейскі Саюз прапануе стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў, якія пацярпелі або знаходзяцца пад пагрозай пераследу з боку ўладаў.

 

Стыпендыя прызначаецца для акадэмічнага абмену, правядзення даследавання або праходжання навуковай стажыроўкі ў вышэйшых навучальных установах ці навукова-даследчых інстытутах ЕС. 

 

Патрабаванні да прэтэндэнтаў:

 

  • быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і пражываць у дзяржаве-члене ЕС або адной з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). 
  • быць дзейным або былым выкладчыкам у вышэйшай навучальнай установе, уключаючы аналітычныя цэнтры і даследчыя НДА, або незалежным даследчыкам ці аспірантам
  • пацвердзіць, што заяўнік або яго бліжэйшы сваяк падвяргаўся пагрозам, фактычным пераследам/рэпрэсіям або рызыцы пагроз, пераследаў, рэпрэсій, звальнення па палітычных матывах, звязаных з палітычнай сітуацыяй жніўня 2020 года.

Сума гранту вагаецца ад 5 580 еўра (мінімум 3 месяцы) да 18 600 еўра (максімум 10 месяцаў).

 

Дэдлайн – 27 верасня 2024.

Падаць заяўку: https://centralprojectmanagementagencyyouthaccount.submittable.com/submit 

Падрабязней: https://cpva.lt/en/calls-for-proposals/fellowships-to-belarusian-lecturers-scientists-and-phd-students-at-eu-higher-education-and-research-institutions