У рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) Еўрапейскі Саюз прапануе стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў, якія пацярпелі або знаходзяцца пад пагрозай пераследу з боку ўладаў.
Стыпендыя прызначаецца для акадэмічнага абмену, правядзення даследавання або праходжання навуковай стажыроўкі ў вышэйшых навучальных установах ці навукова-даследчых інстытутах ЕС.
Патрабаванні да прэтэндэнтаў:
- быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і пражываць у дзяржаве-члене ЕС або адной з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна).
- быць дзейным або былым выкладчыкам у вышэйшай навучальнай установе, уключаючы аналітычныя цэнтры і даследчыя НДА, або незалежным даследчыкам ці аспірантам
- пацвердзіць, што заяўнік або яго бліжэйшы сваяк падвяргаўся пагрозам, фактычным пераследам/рэпрэсіям або рызыцы пагроз, пераследаў, рэпрэсій, звальнення па палітычных матывах, звязаных з палітычнай сітуацыяй жніўня 2020 года.
Сума гранту вагаецца ад 5 580 еўра (мінімум 3 месяцы) да 18 600 еўра (максімум 10 месяцаў).
Дэдлайн – 27 верасня 2024.
Падаць заяўку: https://centralprojectmanagementagencyyouthaccount.submittable.com/submit