Хочаш дзейнічаць, але не ведаеш, з чаго пачаць? Ці, можа, ужо спрабуеш нешта рабіць для сваёй супольнасці, але адчуваеш, што не хапае разумення, як гэта працуе? Тады запрашаем ў Школу грамадзянскай адукацыі — анлайн-курс, які дапаможа арыентавацца ў свеце грамадзянскай супольнасці і знайсці сваю ролю ў ім.
Асаблівы фокус: як быць актыўным у эміграцыі.
Курс складаецца з двух модуляў:
- «Шлях да ўдзелу» (15.05-02.06) — гэта шэсць сустрэч, дзе мы пагаворым пра тое, як уладкавана дэмакратыя, што такое грамадзянская супольнасць, чаму важна разумець свае правы і як працаваць з каштоўнасцямі, нават калі ты далёка ад Беларусі.
Ён распрацаваны найперш для тых, хто яшчэ толькі робіць першыя крокі ў актывізме, але адчувае патрэбу ў супольнасці і ведах. - «Разам да зменаў» (12.06-30.06), дазволіць паглыбіць разуменне, як арганізоўваць дзейнасць, будаваць каманды, вырашаць канфлікты і быць лідаркай ці лідарам зменаў у сваёй супольнасці. Мы будзем вучыцца разам не толькі як дзейнічаць, але і як натхняць іншых на ўдзел.
Што атрымаеш:
- Пасведчанне слухача — пасля першага модуля
- Сертыфікат ВБЎ-Уроцлаўскага ўніверсітэта — пасля праходжання абодвух
Заняткі: панядзелак і чацвер, 18:00 (CEST)
Рэгістрацыя на першы модуль да 11 траўня па спасылцы:
Калі ты верыш у важнасць грамадзянскага ўдзелу і хочаш зрабіць нешта карыснае — гэта твая магчымасць. Не ўпусці яе.