Свет перажывае эпоху пераменаў. Геапалітычныя саюзы разбураюцца, нарастае супрацьстаянне, і палітыкі ўсё часцей гавораць пра магчымасць глабальнага канфлікту. Насуперак аўтарытарнай прапагандзе і Беларусь не з'яўляецца астраўком бяспекі: рэпрэсіі працягваюцца, многія вымушаны пакідаць радзіму.
Як мы апынуліся ў такой сітуацыі? Чаму пасля здабыцця незалежнасці Беларусь хутка пераўтварылася ў персаналісцкую дыктатуру?
Першая частка курсу – «Нараджэнне беларускага Левіяфана» – дазволіць глыбей зразумець падзеі 1991–1996 гг. і іх наступствы.
Пасля першай часткі мы працягнем даследаваць сучасную гісторыю ў другой частцы курсу: «Суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці (1997-2020)».
Што вас чакае?
- 15 акадэмічных гадзін у фармаце дыскусій і аналізу
- Новыя погляды на ключавыя гістарычныя падзеі
- Глыбокае разуменне прычын перамог і паразаў беларускага грамадства
Гэта не проста лекцыі, а інтэрактыўныя сустрэчы, дзе разам будзем шукаць адказы і аналізаваць гісторыю без міфаў і прапаганды.
Старт курсу: 27 сакавіка 2025
Фармат: 7 сустрэч па 90 хвілін, кожны чацверг а 18:00 (СЕТ)
Выкладчык – Віктар Шадурскі
Дэдлайн рэгістрацыі: 24 сакавіка 2025
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на нашым сайце па спасылцы: https://volny-uni.eu/naradzhenne-belaruskaha-levijafana