Вольны Беларускі Ўніверсітэт
Гэта ўнікальная адукацыйная ініцыятыва, якая ўзнікла ў 2017 годзе з інспірацыі 59 выбітных прадстаўнікоў беларускай навукі, культуры, медыяў і грамадскага жыцця.
ВБЎ фарміруе новую эліту — лідараў пераменаў і рэформаў, якія будуць спрыяць пабудове дэмакратычнай Беларусі. Мы прапануем сучасныя анлайн-праграмы паслядыпломнай адукацыі, распрацаваныя спецыяльна для тых, хто імкнецца атрымліваць веды і кампетэнцыі на еўрапейскім узроўні.
Мэта Вольнага Беларускага Ўніверсітэта — фарміраванне шырокай прарэфарматарскай эліты Беларусі ў супрацоўніцтве з заходнімі ўніверсітэтамі, з улікам вопыту рэформаў у краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы і з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій.
Стратэгічная задача ВБЎ — стварэнне беларускага лічбавага ўніверсітэта.