Accessibility Tools

Перайсці да змесціва
Пра ВБЎ
04 верасня 2021
Далучайцеся

Вольны Беларускі Ўніверсітэт

Гэта ўнікальная адукацыйная ініцыятыва, якая ўзнікла ў 2017 годзе з інспірацыі 59 выбітных прадстаўнікоў беларускай навукі, культуры, медыяў і грамадскага жыцця. ВБЎ фарміруе новую эліту — лідараў пераменаў і рэформаў, якія будуць спрыяць пабудове дэмакратычнай Беларусі. Мы прапануем сучасныя анлайн-праграмы паслядыпломнай адукацыі, распрацаваныя спецыяльна для тых, хто імкнецца атрымліваць веды і кампетэнцыі на еўрапейскім узроўні.

Мэта Вольнага Беларускага Ўніверсітэта — фарміраванне шырокай прарэфарматарскай эліты Беларусі ў супрацоўніцтве з заходнімі ўніверсітэтамі, з улікам вопыту рэформаў у краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы і з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій.

Стратэгічная задача ВБЎ — стварэнне беларускага лічбавага ўніверсітэта.


Прэзентацыя ВБЎ

Вольны Беларускi Ўніверсітэт дзейнічае як аператар еўрапейскіх праграм анлайн адукацыі, адаптуючы курсы да патрэб беларускіх студэнтаў на падставе сістэматычных сацыялагічных даследаванняў мэтавай групы.

Асноўная мова выкладання — беларуская. Асобныя курсы таксама праводзяцца на польскай, англійскай, французскай і рускай мовах.


Удзел у праграмах ВБЎ бясплатны. Дзейнасць універсітэта фінансуецца за кошт стыпендыяльных грантаў, што надаюцца студэнтам у межах праектаў, якія падтрымліваюцца Еўрапейскай камісіяй і Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча.

Выпускнікі ВБЎ атрымліваюць дыпломы, сертыфікаты і крэдыты ECTS, што прысуджаюцца польскімі ўніверсітэтамі-партнёрамі на падставе падпісаных пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Вольны Беларускі Ўніверсітэт сёння

Міжнародная каманда выкладчыкаў
больш за 70 выкладчыкаў і 28 экспертаў з 8 краін.

Глабальная супольнасць навучэнцаў
больш за 900 выпускнікоў і каля 1300 удзельнікаў анлайн-курсаў з 30 краін.

Сучасная адукацыйная платформа
iнклюзіўная і трансгранічная платформа LMS Moodle з больш як 60 модулямі паслядыпломнага анлайн навучання.


ВБЎ ствараюць беларусы з усяго свету — незалежна ад межаў

Беларусы, якія жывуць у Польшчы – каля 45%. Слухачы, што жывуць у Беларусі – звыш 25%. Астатнія ўдзельнікі – з дыяспары ў больш чым 30 краінах.

Іншыя краіны:

Арменія
Аўстрыя
Балгарыя
Бельгія
Бразілія
В'етнам
Грэцыя
Злучаныя Штаты
Ізраіль
Іспанія
Італія
Канада
Кенія
Кіпр
Латвія
Мексіка
Нямеччына
Партугалія
Расія
Украіна
Францыя
Чарнагорыя
Чэхія
Швейцарыя
Швецыя
Эстонія

Партнёры


Заданне фінансуецца за кошт сродкаў Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы. Uniwersytet Wrocławski з'яўляецца вядучым партнёрам праекта "Wolny Uniwersytet Białoruski".
Акадэмічныя партнёры ВБЎ: Уроцлаўскі ўніверсітэт, Варшаўскі ўніверсітэт, Лодзінскі ўніверсітэт, Універсітэт Адама Міцкевіча ў Познані, Вышэйшая школа мэнэджэрскіх кадраў у Коніне і Ўніверсітэт Цывітас, а таксама выкладчыкі Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэту, Талінскага ўніверсітэту, Універсітэту Бардо, Талінскага тэхнічнага ўніверсітэту і Ўніверсітэту Лінчопінгу
Падрабязней...


Праект ВБУ меў падтрымку ад Фонду Конрада Адэнаўэра (Берлін), Польска-амерыканскага фонду свабоды (Варшава), Фонду "Лідары пераменаў" (Варшава), Еўрапейскага фонду падтрымкі дэмакратыі (EED, Брусель), Фонду міжнароднай салідарнасці (Варшава), Фонду "Школа лідарства", Міністэрстваў замежных справаў Рэспублікі Польшча і Эстоніі, Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча, Камітэту па культуры і адукацыі Еўрапейскага парламенту, Дэлегацыі Еўрапейскага парламенту па сувязях з Беларуссю і Еўрапейскай камісіі.
partners

Веды як інструмент зменаў — для вольнай, еўрапейскай Беларусі