Ułatwienia dostępu

Przejdź do głównej treści
22 maj 2024
Форум
Follow Us

Анлайн-сустрэча «Беларуская эканоміка пасьля Лукашэнкі: як дасягнуць эканамічнага цуду ў новай Беларусі?»

22 maj 2024

Мы рады запрасіць Вас на захапляльную анлайн-дыскусію з Алесем Аляхновічам, віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі беларускіх бізнэсаў за мяжой (ABBA) і яе прадстаўніком у ЗША.

Сустрэча прысьвечаная пэрспэктывам разьвіцьця эканомікі Беларусі ў постлукашэнкаўскую эпоху.

Дэталі:
- Дата і час: Серада 22 траўня, 18:00–19:30 (CET)
- Платформа: ZOOM (спасылка на ўдзел будзе дасланая пасьля рэгістрацыі)
- Рэгістрацыя адкрыта да 22 траўня

Спасылка на рэгістрацыю: https://volny-uni.eu/belaruskaia-ekanomika-paslia-lukashenki

На сустрэчы Алесь Аляхновіч абмяркуе ключавыя выклікі і магчымасьці, якія могуць стаць асновай для "эканамічнага цуду" ў Беларусі пасля змены палітычнага рэжыму. Удзельнікі змогуць даведацца аб патэнцыйных эканамічных стратэгіях і мадэлях, якія могуць садзейнічаць устойліваму разьвіцьцю краіны.

Далучайцеся да нас, каб быць у курсе аналітычных высноваў і напрацовак для будучыні новай Беларусі.

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.