У рамках Форуму ВБУ запрашаем вас на ўнікальную анлайн-сустрэчу з Аляксандрам Квасьнеўскім, былым прэзідэнтам Польшчы і адным з ключавых постацяў польскай палітыкі на мяжы тысячагоддзя.
Гэта выбітны палітык, які пачаў сваю кар'еру ў шэрагах камуністычнай партыі, браў удзел у перамовах “круглага стала”, а пазней здолеў правесці сваю краіну праз важныя дэмакратычных пераўтварэнні. На працягу сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў (1995-2005) ён актыўна працаваў над тым, каб Польшча далучылася да ключавых міжнародных альянсаў - Еўрапейскаму звязу і НАТА.
Ён змог стварыць мост паміж посткамуністычным мінулым Польшчы і яе сучаснай еўрапейскай будучыняй. Пры ягоным лідарстве Польшча стала часткай заходняй дэмакратычнай супольнасці, развіваючы цеснае супрацоўніцтва з еўрапейскімі краінамі і ўмацоўваючы свой уплыў у рэгіёне. Аляксандр Квасьнеўскі - аўтарытэтны палітык, вядомы сваёй пасярэдніцкай роллю падчас украінскага Еўрамайдану.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі змогуць задаць пытанні і даведацца больш пра польскі шлях у еўраатлантычную супольнасць вольных народаў, а таксама пра выклікі, перад якімі стаіць сённяшняя аб’яднаная Еўропа ў кантэксце агрэсіі Расіі супраць Украіны і іншых вострых крызісаў.
- Дата: 8 кастрычніка 2024
- Час: 17:30 (CET)
- Фармат сустрэчы: анлайн
- Мова: польская з перакладам на беларускую
Зарэгістравацца на сустрэчу: https://volny-uni.eu/sustecha-z-aliaksandram-kvasneuskim
Не прамініце шанец паразмаўляць з палітыкам, які ўвасабляе поспех польскай трансфармацыі і інтэграцыі ў міжнародную супольнасць!