Курсы на вакацыях 4+2

Курсы на вакацыях

Вольны Беларускі Ўніверсітэт прапануе ўнікальную магчымасць скарыстацца бясплатнымі анлайн-курсамі падчас летніх вакацыяў

ВБЎ і Беларуская акадэмія ў рамках супольнага праекту з Вышэйшай Школай Менеджэрскіх кадраў у Коніне, падтрыманага Фондам міжнароднай салідарнасці, абвяшчае набор на 4 асінхронныя і 2 анлайн-курсы беларускіх выкладчыкаў.

  • Канфлікты ў Еўразіі
  • English through Politics
  • Mass Media Texts in English
  • Усе мы родам з дзяцінства?
  • Параўнаўчае канстытуцыйнае права: Беларусь і сусветны досвед.
  • Палітычныя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў

Падрабязнае апісанне курсаў пры запаўненні заяўкі https://volny-uni.eu/apply, а таксама тут: https://volny-uni.eu/courses-vbu 


Чаму варта падавацца?

Нашыя курсы даступныя анлайн, таму вы можаце вучыцца ў зручны для вас час і тэмпе.
Выкладчыкі - эксперты ў сваіх галінах, гатовыя падзяліцца сваімі ведамі і досведам з вамі.
А яшчэ, па заканчэнні кожнага курса, вы атрымаеце сертыфікат, які пацвярджае ваша паспяховае праходжанне!
Удзельнікі будуць мець магчымасць захаваць ананімнасць падчас анлайн-навучання.

Прыём заявак: да 23 ліпеня.
Пераходзьце па спасылцы і запаўняйце анкету: https://volny-uni.eu/apply 
 

Падаць заяўку

⚠️ Увага: запаўненне заяўкі не гарантуе навучанне. 

Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. 
Рэгламент набору і правілы ўдзелу тут https://volny-uni.eu/reglament  

Не прапусціце цудоўную магчымасць развіцця і выкарыстайце летнія вакацыі з максімальнай карысцю!



Мы ў сацыяльных сетках

Выніковая анкета

Выніковая анкета

Апытанне пра дзейнасць ВБЎ

Адказаць на пытанні

Каляндар форума

Каляндар падзеяў

Усе навіны і падзеі

Пытанні і адказы

  • Выпускнікі праграм ВБЎ могуць падаваць заяўкі на чарговыя курсы вучэльні?

    Можна падаваць заяўкі на неабмежаваную колькасць курсаў. Паспяховыя выпуснікі ВБЎ маюць перавагу пры рэкрутацыі на чарговыя курсы.

  • Ці можна ананімна браць удзел у занятках?

    Падчас заняткаў дазволена не пісаць сваё сапраўднае імя, але для больш зручнай камунікацыі пажадана ўключэнне камеры. Пры выразнай просьбе пра ананімнасць студэнта будуць зроблены неабходныя захады, для яе захавання.

  • Які фармат навучання?

    Заняткі адбываюцца анлайн на платформе LMS Moodle ВБЎ або на платформах партнёрскіх універсітэтаў. З часам будзе выкарыстоўвацца і змешаны фармат навучання (“blended learning”) – сучаснае дыстанцыйнае выкладанне плюс сесііі і стажыроўкі ў ЕС.

  • Ці магчыма прайсці ў ВБЎ перападрыхтоўку былым выкладчыкам беларускіх вучэльняў, якія згубілі працу ў краіне ў выніку рэпрэсій?

    ВБУ прадастаўляе магчымасць беларускім рэпрэсаваным выкладчыкам захавацца ў прафесіі і працягнуць акадэмічную кар’еру з дапамогай аксэлерацыных праграм педагагічнага дызайну.

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.