Фармат: Сустрэча-размова з прафесарам Флорыдскага Атлантычнага Універсітэту д-р Палінай Прысмаковай
Дзе: Эканамічны Факультэт Варшаўскага Універсітэту (Dluga 44/50, sala konferencyjna B002)
Калі: 23-га лістапада 18:30
Мова сустрэчы: ангельская і польская
Тэма сустрэчы: "Дэкаланізацыя дзяржаўнага сектара і дзяржаўнай службы Беларусі"
У рамках працэсаў дэкаланізацыі беларускія дзяржаўныя служачыя маюць патрэбу ў новых падручніках і навучальных дапаможніках, каб ліквідаваць прабелы ў іх ведах і навярстаць сістэматычна апушчаны сусветны вопыт у галіне кіравання.
Нічога дзіўнага ў тым, што калі ў 2020 годзе мільёны беларусаў выйшлі на мірныя маршы, ставячы пад сумнеў легітымнасць улады Лукашэнкі, кіраўнікі розных дзяржаўных устаноў сілай блакавалі народны пратэст, называючы гэта выкананнем сваіх службовых абавязкаў.
Пад пытаннем, наколькі ў такіх паводзінах насамрэч была «іх віна», калі яны не мелі доступу да іншых ведаў апроч «рускіх». Яны дзесяцігоддзямі знаходзіліся ў пастцы штучнага страху перад невядомым знешнім светам. Страхам, які Масква па-майстэрску выкарыстоўвае як зручны інструмент для ўтрымання Беларусі ў саюзніках.