BIPART ладзіць серыю лекцыяў на тэмы дзяржаўнага кіравання, дзяржаўнай службы і публічнай палітыкі.
Лекцыі дазволяць удзельнікам і ўдзельніцам атрымаць новыя або аднавіць свае веды, узяць удзел у абмеркаваннях і дыскусіях, а таксама атрымаць дадатковую літаратуру і, па жаданні, выканаць практычна-арыентаванае заданне.
Лекцыі правядуць беларускія адмыслоўцы ў сферы дзяржкіравання, якія маюць досвед працы ў замежных універсітэтах.
Працоўныя мовы – беларуская і руская. Магчымы ананімны ўдзел.
Лекцыі пройдуць у снежні 2023 году на платформе Zoom. Каб запісацца, трэба запоўніць форму: https://forms.gle/ZCSFMHmqwzHVrueu6 да 28 лістапада 2023.
дзе трэба апісаць вашу матывацыю (да 10 сказаў), чаму вам цікава паслухаць гэтая тэматыка, а таксама пазначыць ваш адрас электроннай пошты.
Тэмы лекцыяў:
- Публічная палітыка: тэарэтычныя і практычныя падыходы
- Аналіз і рэалізацыя публічнай палітыкі
- Уводзіны ў дзяржкіраванне
- Сістэмы і рэформы дзяржслужбы
- Этыка, празрыстасць і барацьба з капупцыяй
- Дзяржкіраванне, заснаванае на падыходзе з пазіцый правоў чалавека. Гендарны падыход у дзяржкіраванні