Апытанне ВБЎ
05 снежня 2025
ВБЎ абнаўляе адукацыйную стратэгію, і мы хочам зрабіць яе такой, каб яна сапраўды адпавядала патрэбам беларускай грамадзянскай супольнасці. Каб ствараць курсы, якія будуць карысныя вам — нам патрэбна пачуць ваш голас.
Калі вы калі-небудзь думалі:
— «крута было б, каб зрабілі курс пра ___»,
— «нам не хапае ведаў пра ___»,
— «ці могуць яны зрабіць ___?»
Гэта момант, каб сказаць.
Мы падрыхтавалі кароткі, але важны апытальнік.
На першы погляд здаецца, што пытанняў шмат — але на самой справе вам спатрэбіцца ўсяго 3–5 хвілін.
Кожны адказ дапаможа нам:
- запускаць менавіта тыя курсы, якія патрэбны
- выбіраць тэмы, што маюць рэальную каштоўнасць
- будаваць ВБЎ разам з вамі, а не дзесьці «ў адрыве ад жыцця»
Ваш голас уплывае на тое, якім будзе ўніверсітэт ужо заўтра.
Не адкладайце — раскажыце нам, што важна вам!
https://forms.gle/hg9DT8PYrkDEZrMT7