Гісторыя

Вольны Беларускі Ўніверсітэт

Вольны Беларускі Ўніверсітэт выконвае ролю аператара адаптаваных для Беларусі праграм, ствараемых і рэалізуемых разам з заходнімі партнёрскімі ўніверсітэтамі.

Дзейнасць скіравана на фармаванне кваліфікаваных кадраў для будучай дэмакратычнай беларускай дзяржавы, якое абапіраецца на патэнцыял універсітэтаў Польшчы, Эстоніі і другіх краінаў ЕС з улікам досведу рэформаў у краінах Цэнтральнай Еўропы і з выкарыстаннем сучасных тэхналогіяў навучання

 


 

2015

Паўстае ідэя Вольнага Беларускага Ўніверсітэта (Free Belarus University, Wolny Uniwersytet Białoruski, ВБЎ/VBŬ) з ініцыятывы 59 вядомых беларускіх навукоўцаў, дзеячоў культуры і мастацтва, журналістаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячоў, сярод якіх

  • Святлана Алексіевіч, пісьменніца, Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры,
  • Анджаліка Борыс, Cтаршыня Саюза палякаў Беларусі, палітвязень,
  • Алесь Бяляцкі, кіраўнік Правабарончага цэнтра ‘Вясна’, Лаурэат Нобелеўскай прэміі міру, палітвязень,
  • Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, член-карэспандэнт Акадэміі Навук Беларусі, прафесар
    і іншыя

На падрыхтоўчым этапе ВБЎ быў падтрыманы Еўрапейскім фондам падтрымкі дэмакратыі, Фондам Конрада Адэнаўэра, Міністэрствам замежных справаў Вялікабрытаніі, Польска-Амерыканскім фондам свабоды, Фондам Лідэры пераменаў, Міністэрствам замежных справаў Эстоніі, Дэлегацыяй Еўрапарламенту па справах Беларусі, Камітэтам па культуры і адукацыі Еўрапейскага парламенту.


 

2017

У Варшаве афіцыйна зарэгістравана Фундацыя «Вольны Беларускі Ўніверсітэт», якая выконвае ролю аператара адаптаваных для Беларусі праграм, ствараемых і рэалізуемых разам з заходнімі партнёрскімі ўніверсітэтамі. Распачынаецца падрыхтоўчая дзейнасць па стварэнню ВБЎ, якая была падтрымана Дэлегацыяй Еўрапарламенту па справах Беларусі, Камітэтам па культуры і адукацыі Еўрапейскага парламенту, Еўрапейскім фондам падтрымкі дэмакратыі, Фондам Конрада Адэнаўэра, Міністэрствам замежных справаў Вялікабрытаніі, Міністэрствам замежных справаў Эстоніі Польска-Амерыканскім фондам свабоды, Фондам Лідэры пераменаў.


 

2021

Пры падтрымцы Праграмы ‘Польская дапамога’ і Міністэрства Адукацыі і Навукі Польшчы падрыхтаваны і праведзены першыя анлайн курсы ВБЎ – ‘Global Mini MBA’ сумесна з Польска-Амерыканскім Цэнтрам Мэнэджмента Лодзінскага ўніверсітэта і ‘Рэгіянальнае самакіраванне’ ў партнёрстве з Цэнтрам усходнееўрапейскіх даследванняў Варшаўскага універсітэта.


2022

На той момант ВБЎ меў больш за 50 выкладчыкаў у 7 краінах, 17 экспертаў і больш 200 студэнтаў і выпускнікоў.

  • На працягу года распрацавана 5 новых анлайн курсаў, рэалізавана 9 сінхронных і асінхронных курсаў, з якіх 5 пілотных.
  • Запушчана інклюзыўная, транспамежная адукацыйная платформа LMS Moodle.
  • Арганізавана чацвёртае з 2017 года сацыялагічнае маркетынгавае даследванне патрэбаў паслядыпломнага еўрапейскага анлайн навучання ў Беларусі.

2024

Цяпер ВБЎ – гэта больш за 60 выкладчыкаў у розных краінах і больш 600 выпускнікоў.

 

Пытанні і адказы

  • Выпускнікі нашых праграмаў могуць падаваць заяўкі на чарговыя курсы ад ВБЎ?

    Можна падаваць заяўкі на неабмежаваную колькасць курсаў. Паспяховыя выпуснікі ВБЎ маюць перавагу пры рэкрутацыі на чарговыя курсы.

  • Ці можна ананімна браць удзел у занятках?

    Падчас заняткаў дазволена не пісаць сваё сапраўднае імя, але для больш зручнай камунікацыі пажадана ўключэнне камеры. Пры выразнай просьбе пра ананімнасць студэнта будуць зроблены неабходныя захады, для яе захавання.

  • Які фармат навучання?

    Заняткі адбываюцца анлайн на платформе LMS Moodle ВБЎ або на платформах партнёрскіх універсітэтаў. З часам будзе выкарыстоўвацца і змешаны фармат навучання (“blended learning”) – сучаснае дыстанцыйнае выкладанне плюс сесііі і стажыроўкі ў ЕС.

  • Ці магчыма прайсці ў ВБЎ перападрыхтоўку былым выкладчыкам беларускіх ВНУ, якія згубілі працу ў краіне ў выніку рэпрэсій?

    ВБУ прадастаўляе магчымасць беларускім рэпрэсаваным выкладчыкам захавацца ў прафесіі і працягнуць акадэмічную кар’еру з дапамогай аксэлерацыных праграм педагагічнага дызайну.