Анкета-заяўка на курс "Global Mini MBA — Кіраванне малым бізнесам"
Дзякуючы падтрымцы ЕС, грамадзяне Беларусі могуць атрымаць стыпендыю на аплату навучання на курсе. Global Mini MBA® – гэта праграма па менеджменце (без атрымання ступені) для бізнесменаў, прадпрымальнікаў і ўласнікаў малых і сярэдніх прадпрыемстваў, а таксама супрацоўнікаў хутка растучых фірмаў. Яна ахоплівае ключавыя вобласці кіравання з акцэнтам на сучасныя веды пра кіраванне і ўдасканаленне практычных менеджарскіх навыкаў.
Фармат правядзення курсу: анлайн на базе MS Teams і Moodle
Курс Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам арганізаваны Вольным Беларускім Універсітэтам разам з партнёрамі.
Асноўная мэта праграмы – даць удзельнікам комплексныя веды ў галінах кіравання, фінансаў, маркетынгу і лічбавай трансфармацыі.
Набор ажыццяўляецца сярод сябраў бізнес-асацыяцыяў Беларусі, будучых і цяперашніх уладальнікаў бізнесу, а таксама менеджараў, стартапераў, бізнес-лідараў і спецыялістаў. Кольсць месцаў абмяжаваная. Конкурсная камісія адбярэ 30 стыпендыстаў - студэнтаў курсу Global Mini MBA.