Школа грамадзянскай адукацыі “Я- Мы- Справа”
Новы набор у Школу грамадзянскай адукацыі ВБЎ
Курс “Я- Мы- Справа” — твая першая практычная інструкцыя да дзеяння
Хочаш зрабіць нешта важнае — але не ведаеш, з чаго пачаць?
На працягу 30 гадзін інтэрактыўнага навучання ты:
- развіеш лідарскія кампетэнцыі і навучышся кіраваць пераменамі;
- атрымаеш інструменты для стварэння дзеяздольных каманд і ініцыятыў;
- навучышся эфектыўна прэзентаваць свае ідэі і шукаць міжнародную падтрымку.
Гэта не проста курс — гэта супольнасць матываваных людзей, якія вераць у будучыню Беларусі.
Кожны ўдзельнік атрымае не толькі веды, але і падтрымку, нетворкінг і рэальныя інструменты для дзеяння.
Пачатак курсу: 19.11.2025
Канец курсу: 17.12.2025
Фармат: анлайн, заняткі запланаваны па панядзелках і серадах
Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта
Самых актыўных і эфектыўных чакаюць падарункі на Каляды!
Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/anketa-da-udzelu-shkola-hramadzianskai-adukatsyi-vbu
Дэдлайн рэгістрацыі: 16 лістапада 2025