Accessibility Tools

Skip to main content
Навіны
13 October 2026
Далучайцеся

Вольны Беларускі Ўніверсітэт атрымаў узнагароду WNUK ад Універсітэта Civitas

13 October 2026

12 кастрычніка ў Варшаве адбылася ўрачыстая інаўгурацыя навучальнага года 2026/2027 ва Універсітэце Civitas, якая таксама дала старт святкаванню 30-годдзя ўстановы.

Адной з важных падзей урачыстасці стала ўручэнне ўзнагароды WNUK імя прафесара Эдмунда Внук-Ліпіньскага — аднаго з заснавальнікаў Collegium Civitas.

Сёлета лаўрэатам стаў Вольны Беларускі Ўніверсітэт. Узнагарода прысуджана за шматгадовае акадэмічнае супрацоўніцтва, дзейнасць у сферы адукацыі і падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.

Узнагароду ад імя ВБУ атрымала Іна Кулей — канцлер Вольнага Беларускага Ўніверсітэта. На ўрачыстасці таксама прысутнічалі старшыня Рады ВБУ, доктар габілітаваны Аляксандр Смалянчук, і праграмны дырэктар Алесь Лагві​​нец.

У сваім выступленні Іна Кулей падзякавала Універсітэту Civitas за прызнанне і падтрымку, асабліва важныя для беларускай незалежнай адукацыі.

Яна таксама ўзгадала Аляксандра Мілінкевіча — заснавальніка і канцлера ВБУ, які верыў, што будучыню Беларусі можна будаваць праз адукацыю, культуру, павагу да чалавека і супрацоўніцтва.

Для нас гэтая ўзнагарода — не толькі прызнанне зробленага, але і дадатковая адказнасць працягваць яго справу, падтрымліваць беларускіх навукоўцаў і ствараць прастору для свабоднай думкі, ведаў і дыялогу.

Шчыра дзякуем Універсітэту Civitas за салідарнасць, партнёрства і веру ў сілу адукацыі

Больш пра падзею:
https://civitas.edu.pl/pl/uczelnia/aktualnosci/uniwersytet-civitas-zainaugurowal-rok-akademicki-2026-2027-rozpoczynamy-obchody-30-lecia-uczelni

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.