Accessibility Tools

Skip to main content
Навіны
25 September 2025
Далучайцеся

Дзень народзінаў Алеся Бяляцкага

25 September 2025

Алесю Бяляцкаму — выбітнаму праваабаронцу, заснавальніку ВБЎ і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру сёння спаўняецца 63 гады.

Ён сустракае гэты дзень за кратамі, але яго мужнасць і вера ў свабоду працягваюць аб’ядноўваць і натхняць нас усіх.

Каманда ВБЎ шчыра віншуе Алеся і жадае моцнага здароўя, нязломнай волі, надзеі, якая не згасае, хуткай свабоды і сустрэчы ў вольнай Беларусі.

Мы верым, што дзень свабоды абавязкова настане, і Алесь яшчэ адзначыць дзень народзінаў разам з сябрамі і калегамі — на волі.