Skip to main content
Headline
03 August 2024
Follow Us

Global Mini MBA — Кіраванне малым бізнесам

03 August 2024

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае новы набор на курс «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам», арганізаваны ў супрацоўніцтве з акадэмічнымі партнёрамі і Фондам міжнароднай салідарнасці.

Асноўная мэта праграмы – даць удзельнікам комплексныя веды ў галінах кіравання, фінансаў, маркетынгу і лічбавай трансфармацыі. Набор ажыццяўляецца сярод сябраў бізнес-асацыяцыяў Беларусі, будучых і цяперашніх уладальнікаў бізнесу, а таксама менеджараў, стартапераў, бізнес-лідараў і спецыялістаў.

  • Унікальны польска - амерыканскі курс, які развіваецца з 1995 года дзякуючы супрацоўніцтву з адной з лепшых бізнес-школаў ЗША – R.H. Smith School of Business, University of Maryland, а таксама з іншымі вядомымі амерыканскімі вучэльнямі – Towson University і University of Baltimore.
  • Выпускнікі, якія залічаць 80% праграмы, атрымаюць дыплом.

Курс «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам» - гэта інтэнсіўны навучальны курс, разлічаны на 4 месяцы і прызначаны для грамадзянаў Беларусі. Курс ахоплівае асноўныя і самыя неабходныя элементы кіравання бізнесам. Асаблівая ўвага надаецца развіццю лічбавых кампетэнцыяў, неабходных менеджарам і лідарам на сучасным інавацыйным рынку.

Мова выкладання: польская.

Колькасць гадзін курсу:  106 акадэмічных гадзінаў.  

Фармат правядзення курсу: праз MS Teams слухачы будуць зарэгістраваныя ў сістэме падтрымкі студэнтаў (USOS) і атрымаюць студэнцкі доступ да MS Office 365, што дазволіць ім выкарыстоўваць усе функцыянальныя магчымасці MS Teams падчас анлайн-заняткаў.

Прыём заявак да: 23.09.2024 (23:59 CET)

Дні правядзення заняткаў: будуць узгоднены з удзельнікамі праграмы.

Пачатак навучання: кастрычнік 2024 г.  Дакладная дата ўзгадняецца.

Мэта праграмы: узброіць удзельнікаў сучаснымі комплекснымі ведамі і навыкамі ў сферы менеджменту, фінансаў, маркетынгу і лічбавай трансфармацыі.

Курс прызначаны для:

  • Бізнесоўцаў, што кіруюць сваімі справамі і хочуць атрымаць ключавыя кампетэнцыі кіравання, або абнавіць і паглыбіць наяўныя веды.
  • Тых, хто разглядае магчымасць атрымання ступені MBA ў будучыні і хацеў бы набыць уступныя веды па асновах вядзення бізнесу, 
  • Тых, хто ў цяперашні час не можа / не хоча ўдзельнічаць у поўнай праграме MBA.

У праграме робіцца акцэнт на:

  • Рашэнне праблемаў, якія ўзнікаюць па меры змены дынамікі сучаснага глабальнага бізнес-асяроддзя. Адмыслоўцы ў сферы бізнесу павінны ўмець канцэптуалізаваць праблемы і распрацоўваць стратэгіі іх рашэння.
  • Моцныя камунікацыйныя навыкі - навыкі пісьмовага, вербальнага і не вербальнага камунікавання, неабходныя пачаткоўцам-кіраўнікам як у віртуальных, так і ў невіртуальных асяродках.
  • Уменне працаваць у камандзе.
  • Веданне асяродку - ацэнка нацыянальнага, міжнароднага, тэхналагічнага і эканамічнага асяродку пры прыняцці рашэнняў - гэта тое, што адрознівае кемлівых бізнес-лідараў.
Кольсць месцаў абмяжаваная. Конкурсная камісія адбярэ 25 стыпендыстаў - студэнтаў курсу Global Mini MBA.
 

Падаць заяўку на курс

Праграма навучання складаецца з наступных узаемазвязаных модуляў:

Модуль 1: Паводзіны ўнутры арганізацыі 

  • Паводзіны ўнутры арганізацыі
  • Інтэграцыя і пабудова каманды
  • Лідарства

Модуль 2: Фінансавы аналіз 

  • Фінансавы аналіз
  • Фінансавы менеджмент
  • Кіраўнічы ўлік

Модуль 3: Стратэгічнае кіраванне 

  • Як разумець рынак і кліентаў 
  • Стратэгія канкурэнцыі
  • Інавацыйныя бізнес-мадэлі 

Модуль 4: Лічбавыя кампетэнцыі

  • Лічбавая камунікацыя ў бізнесе
  • Мастацтва анлайн-прэзентацыі
  • Абарона даных і кібербяспека

Short Development Program „The Global Mini MBA” Small Business Management, 3. edycja WUB,

to intensywne szkolenie dedykowane obywatelom Białorusi, które obejmuje istotne i najbardziej niezbędne elementy zarządzania przedsiębiorstwem. Kładzie nacisk na rozwój kompetencji cyfrowych, kluczowych dla menedżerów i liderów współczesnego innowacyjnego rynku. 

Cel programu: wyposażenie uczestników w kompleksową wiedzę i umiejętności z zakresu zarządzania, finansów, marketingu i transformacji cyfrowej.

Szkolenie jest skierowane do:

  • Właścicieli firm, osób pracujących na stanowiskach menedżerskich i kierowniczych, które chcą poznać najważniejsze zagadnienia z zakresu zarządzania lub zaktualizować i pogłębić dotychczas zdobytą wiedzę.
  • Osób, które w przyszłości rozważają udział w studiach MBA i chcą zdobyć kompetencje
    z zakresu podstaw biznesu, obecnie nie mogą/ nie chcą uczestniczyć w „pełnych” studiach MBA.

Program kładzie nacisk na:

  • Rozwiązywanie problemów – wraz ze zmianą dynamiki dzisiejszego globalnego środowiska
    biznesowego pojawiają się nowe wyzwania. Specjaliści biznesowi muszą być w stanie
    konceptualizować problemy i opracowywać strategie ich rozwiązania.
  • Silne umiejętności komunikacyjne – umiejętności komunikacji pisemnej, werbalnej i niewerbalnej
    są niezbędne dla wschodzących liderów, zarówno w środowisku wirtualnym, jak i nie wirtualnym.
  • Możliwości pracy zespołowej – zrozumienie jak pracować w zespołach.
  • Świadomość ekologiczna – ocena środowiska krajowego, międzynarodowego, technologicznego i gospodarczego podczas podejmowania decyzji jest tym co wyróżnia inteligentnych liderów biznesu.

Realizacja Programu:

  • Od listopada 2024
  • Zajęcia online za pośrednictwem MS Teams (uczestnicy szkolenia zostaną zarejestrowani w Uniwersyteckim Systemie Obsługi Studiów (USOS) i otrzymają studencki dostęp do aplikacji MS Office 365, co umożliwi korzystanie z wszystkich funkcjonalności MS Teams podczas zajęć zdalnych) 
  • Język wykładowy – język polski
We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.