ВБЎ пачынае рэгістрацыю на анлайн-курс «Палітычныя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў»
Курс прызначаны для тых, хто цікавіцца пытаннямі палітыкі, права і гісторыі.
Выкладчык: праф. Анатоль Лысюк,
30 г., па-беларуску, 3 крэдыты ECTS ад ВШМК
Пра што гэты курс?
- Мы пранікнем у святое святых палітыкі
- Мы даведваемся, якія ідэі і якім чынам нараджаюць палітыку.
- Мы складзем уяўленне, з якога смецця і якіх зорак яна зроблена.
- Мы пастараемся зразумець, як функцыянуюць палітычныя сістэмы, што дапамагае ці перашкаджае таму, как яны служылі дабру і пазбягалі зла.
- Нам важна ўсвядоміць, якім можа быць шлях да поспеху і да Еўропы сучаснай Беларусі.
- І трошкі аналітычна памарым, калі ж загляне сонца ў наша аконца.
Мэта курса — пазнаёміць студэнта з развіццём палітычных сістэм асобных еўрапейскіх краін (Англія, Францыя, Германія, Польшча, Беларусь) ад эпохі Адраджэння да 2023 г.
Асаблівыя акцэнты і падрабязнасці лекцыі тычацца больш позняга часу, а таксама палітычная думка і палітычная практыка ў Еўропе ад антычнасці да нашых часоў.
Тэмы курса:
- Палітыка як грамадская з’ява.
- Дзяржава як арганізатар грамадскага жыцця.
- Структура сучаснай дзяржавы.
- Палітычны лад дзяржавы.
- Тыпалогіі палітычных сістэмаў.
- Сістэмная трансфармацыя постсацыялістычных краінаў.
- Палітычныя сістэмы еўрапейскіх краінаў: Французская Рэспубліка.
- Палітычныя сістэмы еўрапейскіх краінаў: Федэратыўная Рэспубліка Германія.
- Палітычныя сістэмы еўрапейскіх краінаў: Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
- Палітычныя сістэмы еўрапейскіх краінаў: Польшча
- Палітычныя сістэмы еўрапейскіх краінаў: Беларусь
Рэгістрацыя на анлайн-курс ВБЎ
Прыём заявак: да 23:59 23.07.2023 (GMT+2)
Выкладчык:
праф. Анатоль Лысюк