Дэзінфармацыя і бяспека

15.11.2024 - 17.11.2024

Мова выкладання: польская

У эпоху, калі інфармацыйныя войны ўплываюць на грамадскую думку і бяспеку, уменне распазнаваць дэзінфармацыю становіцца крытычна важным.

Курс "Дэзінфармацыя і бяспека" створаны для тых, хто хоча глыбей зразумець прыроду фэйкавых навін, інфармацыйнага хаосу і таго, як дэзінфармацыя выкарыстоўваецца ў сучасных канфліктах.

Што вы даведаецеся?

  • Базавыя паняцці: дэзінфармацыя, fake news, deep fake і fact-checking.
  • Уплыў медыяў на бяспеку: як прапаганда і фэйкавая інфармацыя змяняюць успрыманне.
  • Процідзеянне дэзінфармацыі: азнаёміцеся з кейсамі інфармацыйнай вайны, у тым ліку барацьбу "кібер-эльфаў" і расійскіх "троляў", дзеянні "Інтэрнэт-даследчага агенцтва" і іншых структур.
  • Разбярэцеся ў тэхналогіях і тактыках, якія выкарыстоўваюцца для стварэння і распаўсюджвання фэйкаў.

Гатовы прыняць выклік інфармацыйнай эпохі? Рэгіструйцеся ўжо зараз! 

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс атрымаюць сертыфікат разам з 1 крэдытам ECTS.

Расклад заняткаў:

15.11 (пятніца) - 17.00-21.00 (4 гадзіны)
16.11 (субота) - 10.30-14.30 (4 гадзіны)
17.11 (нядзеля) -11.00-14.15 (3г.15хв.)

 

Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/dezinfarmacyja-i-biaspeka

Дэдлайн: 11 лістапада 2024

 

 

 

Мы ў сацыяльных сетках

Выніковая анкета

Выніковая анкета

Апытанне пра дзейнасць ВБЎ

Адказаць на пытанні

Каляндар форума

Падзей не знойдзена

Каляндар падзеяў

Усе навіны і падзеі

Станіслаў Шушкевіч
1934-2022

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Сузаснавальнік Беларускага Вольнага Ўніверсітэта.

Падрабязней

Пытанні і адказы

  • Выпускнікі нашых праграмаў могуць падаваць заяўкі на чарговыя курсы ад ВБЎ?

    Можна падаваць заяўкі на неабмежаваную колькасць курсаў. Паспяховыя выпуснікі ВБЎ маюць перавагу пры рэкрутацыі на чарговыя курсы.

  • Ці можна ананімна браць удзел у занятках?

    Падчас заняткаў дазволена не пісаць сваё сапраўднае імя, але для больш зручнай камунікацыі пажадана ўключэнне камеры. Пры выразнай просьбе пра ананімнасць студэнта будуць зроблены неабходныя захады, для яе захавання.

  • Які фармат навучання?

    Заняткі адбываюцца анлайн на платформе LMS Moodle ВБЎ або на платформах партнёрскіх універсітэтаў. З часам будзе выкарыстоўвацца і змешаны фармат навучання (“blended learning”) – сучаснае дыстанцыйнае выкладанне плюс сесііі і стажыроўкі ў ЕС.

  • Ці магчыма прайсці ў ВБЎ перападрыхтоўку былым выкладчыкам беларускіх ВНУ, якія згубілі працу ў краіне ў выніку рэпрэсій?

    ВБУ прадастаўляе магчымасць беларускім рэпрэсаваным выкладчыкам захавацца ў прафесіі і працягнуць акадэмічную кар’еру з дапамогай аксэлерацыных праграм педагагічнага дызайну.

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.