Перайсці да змесціва
12 лістапада 2024
Follow Us

Бізнес-прэзентацыі

12 лістапада 2024

Хочаш асвоіць майстэрства пераканаўчых бізнес-прэзентацый і авалодаць навыкамі публічных выступленняў? Курс «Бізнес-прэзентацыі» ад ВБЎ — твой шанец навучыцца ствараць прафесійныя і запамінальныя прэзентацыі!

Чаму ты навучышся?

  • Ствараць прэзентацыі, якія прадаюць і пераконваюць: ад візуальнага афармлення да структуры зместу.
  • Працаваць з інструментамі, такімі як PowerPoint, Canva і Google Прэзентацыі.
  • Асвойваць тэхнікі візуальнага мыслення і інфаграфікі для эфектыўнага данясення інфармацыі.
  • Кіраваць стрэсам пры выступленнях, адточваць невербальную камунікацыю і ўдасканальваць навыкі публічных прэзентацый.

Чаму гэта карысна?
За 15 акадэмічных гадзін вы атрымаеце канкрэтныя інструменты і тэхніку для паспяховага выступу. У курсе прадугледжана праца з кейсамі, разбор Elevator Pitch (кароткай бізнес-прэзентацыі) і практыка ў стварэнні ўласных праектаў.

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс атрымаюць сертыфікат разам з 1 крэдытам ECTS.

Расклад заняткаў:

16.11 (субота) - 10:00-12:00 (2 гадзіны)
16.11 (субота) - 13:00-15:00 (2 гадзіны)
16.11 (субота) - 16:00-18:00 (2 гадзіны)
18.11 (панядзелак) - 18:30-20:30 (2 гадзіны)
19.11 (аўторак) - 18:30-20:30 (2 гадзіны)
20.11 (серада) - 18:30-19.45 (1г.15хв.)

Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/biznes-prezentacyi

Дэдлайн: 15 лістапада 2024 да 14:00 (СЕТ)

Мова выкладання: польская.