Home (be)
Вольны Беларускі Ўніверсітэт
Гэта ўнікальная адукацыйная ініцыятыва, распачатая ў 2017 годзе ў выніку рашэння 59 выбітных прадстаўнікоў беларускай навукі, культуры, медыяў і грамадскага жыцця.
ВБЎ фармуе новую эліту — лідараў пераменаў і рэформаў, якія будуць спрыяць пабудове дэмакратычнай Беларусі.
Навіны
Пра нас
Мэта Вольнага Беларускага Ўніверсітэту — фарміраванне кампетэнтных адмыслоўцаў дзеля трансфармацыі Беларусі ў супрацоўніцтве з заходнімі ўніверсітэтамі з улікам досведу рэформаў у краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы і з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогіяў.
Стратэгічная задача ВБЎ — стварэнне беларускага лічбавага ўніверсітэту.
Вольны Беларускi Ўніверсітэт дзейнічае як аператар еўрапейскіх праграмаў анлайн-адукацыі, адаптуючы курсы да патрэбаў беларускіх студэнтаў на падставе сістэматычных сацыялагічных даследаванняў мэтавай групы.
Асноўная мова выкладання — беларуская. Асобныя курсы таксама праводзяцца на польскай, англійскай, французскай і рускай мовах.
Удзел у праграмах ВБЎ бясплатны. Дзейнасць універсітэта фінансуецца за кошт стыпендыяльных грантаў, што надаюцца студэнтам у межах праектаў, якія падтрымліваюцца Еўрапейскай камісіяй і Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча.
Выпускнікі ВБЎ атрымліваюць дыпломы, сертыфікаты і крэдыты ECTS, што выдаюцца польскімі ўніверсітэтамі-партнёрамі на падставе падпісаных пагадненняў аб супрацоўніцтве.
Міжнародная каманда выкладчыкаў
больш за 70 выкладчыкаў і 28 экспертаў з 8 краін.
Глабальная супольнасць навучэнцаў
больш за 900 выпускнікоў і каля 1300 удзельнікаў анлайн-курсаў з 30 краін.
Сучасная адукацыйная платформа
iнклюзіўная і трансгранічная платформа LMS Moodle з больш як 60 модулямі паслядыпломнага анлайн-навучання.
Заснавальнік і Канцлер ВБЎ (2017-2026)
(1947–2026)
Рада Вольнага Беларускага Ўніверсітэту
-
Светлана Алексіевічпісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры
-
Анджаліка Борысстаршыня Саюзу палякаў у Беларусі, былая палітвязынка
-
Алесь Бяляцкістаршыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, былы палітвязень
-
Марэк Буцькопольскі дыпламат і грамадскі дзеяч, былы дарадца Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску і намеснік амбасадара
-
Агнешка Рамашэўска-Гузыпольская журналістка і грамадская дзяячка, заснавальніца і шматгадовая дырэктарка Biełsat TV
-
Роберт Тышкевічпольскі палітык і грамадскі дзеяч, шматгадовы дэпутат Сейма Рэспублікі Польшча
-
Аляксандр Смалянчукдоктар гістарычных навук, прафесар Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук, даследчык гісторыі Беларусі і Літвы XIX–XX стагоддзяў, нацыянальных рухаў і калектыўнай памяці
-
Станіслаў Шушкевіч
(1934–2022)прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, першы кіраўнік незалежнай Беларусі (1991–1994)
-
Захар Шыбекабеларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, аўтар больш за 200 навуковых публікацый
Управа ВБЎ
-
Іна КулейКанцлер ВБЎ
-
Алесь ЛагвінецПраграмны дырэктар. Магістр палітычных навук, выкладчык, грамадскі дзеяч, перакладчык.
Партнёры
Праект ВБЎ меў падтрымку ад Фонду Конрада Адэнаўэра (Берлін), Польска-амерыканскага фонду свабоды (Варшава), Фонду "Лідары пераменаў" (Варшава), Еўрапейскага фонду падтрымкі дэмакратыі (EED, Брусель), Фонду міжнароднай салідарнасці (Варшава), Фонду "Школа лідарства", Міністэрстваў замежных справаў Рэспублікі Польшча і Эстоніі, Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча, Камітэту па культуры і адукацыі Еўрапейскага парламенту, Дэлегацыі Еўрапейскага парламенту па сувязях з Беларуссю і Еўрапейскай камісіі.
Free Belarus Journal
акадэмічны часопіс ВБЎ
Пытанні і адказы:
-
Ці можна ўдзельнічаць беларусам з-за мяжы?
Так, да анлайн-праграм і адкрытых лекцый можна далучацца з розных краін. Фармат і расклад пазначаюцца ў апісанні кожнага курса. -
Як запісацца на навучанне?
Выберыце праграму, на якую адкрыты набор, азнаёмцеся з умовамі і запоўніце заяўку. Далейшыя інструкцыі вы атрымаеце ад арганізатараў.
-
Дзе паглядзець запісы сустрэч і лекцый?
На YouTube-канале ВБЎ можна знайсці адкрытыя лекцыі, інтэрв’ю і дыскусіі. Доступ да закрытых лекцый - у асабістых кабінетах на адукацыйнай пляцоўцы ВБЎ.
Удзельнікі курсаў ВБЎ
Іншыя краіны:
Арменія
Аўстрыя
Балгарыя
Бельгія
Бразілія
В'етнам
Грэцыя
Злучаныя
Штаты
Ізраіль
Іспанія
Італія
Канада
Кенія
Кіпр
Латвія
Мексіка
Нямеччына
Партугалія
Расія
Украіна
Францыя
Чарнагорыя
Чэхія
Швейцарыя
Швецыя
Эстонія
ВБЎ ствараюць беларусы з усяго свету — незалежна ад межаў.
-
52.2337172,21.0714322
Poland
Больш за 500 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў Польшчы
-
54.6870458,25.2829111
Lithuania
Больш за 100 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў Літве
-
40.7127281,-74.0060152
USA
Каля 100 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў ЗША
Каля 100 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў ЗША
-
53.9024716,27.5618225
Belarus
Больш за 300 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў Беларусі
-
41.8532,44.0112
Грузія
-
40.7696272,44.6736646
Арменія
-
47.5939700,14.1245600
Austria
-
50.6402809,4.6667145
Belgium
-
-10.3333333,-53.2000000
Brazil
-
42.6073975,25.4856617
Bulgaria
-
61.0666922,-107.9917070
Canada
-
34.9174159,32.8899027
Cyprus
-
49.7439047,15.3381061
Czech Republic
-
58.7523778,25.3319078
Estonia
-
46.6033540,1.8883335
France
-
51.1638175,10.4478313
Germany
-
38.9953683,21.9877132
Greece
-
30.8124247,34.8594762
Israel
-
42.6384261,12.6742970
Italy
-
1.4419683,38.4313975
Kenya
-
56.8406494,24.7537645
Latvia
-
23.6585116,-102.0077097
Mexico
-
42.9868853,19.5180992
Montenegro
-
39.6621648,-8.1353519
Portugal
-
64.6863136,97.7453061
Russia
-
39.3260685,-4.8379791
Spain
-
59.6749712,14.5208584
Sweden
-
46.7985624,8.2319736
Switzerland
-
49.4871968,31.2718321
Ukraine
-
15.9266657,107.9650855
Vietnam















