Accessibility Tools
Перайсці да змесціва

Вольны Беларускі Ўніверсітэт

Home (be)

Вольны Беларускі Ўніверсітэт

Гэта ўнікальная адукацыйная ініцыятыва, распачатая ў 2017 годзе ў выніку рашэння 59 выбітных прадстаўнікоў беларускай навукі, культуры, медыяў і грамадскага жыцця.
ВБЎ фармуе новую эліту — лідараў пераменаў і рэформаў, якія будуць спрыяць пабудове дэмакратычнай Беларусі.

Навіны

Пра нас

Мэта Вольнага Беларускага Ўніверсітэту — фарміраванне кампетэнтных адмыслоўцаў дзеля трансфармацыі Беларусі ў супрацоўніцтве з заходнімі ўніверсітэтамі з улікам досведу рэформаў у краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы і з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогіяў.

Стратэгічная задача ВБЎ — стварэнне беларускага лічбавага ўніверсітэту.

Вольны Беларускi Ўніверсітэт дзейнічае як аператар еўрапейскіх праграмаў анлайн-адукацыі, адаптуючы курсы да патрэбаў беларускіх студэнтаў на падставе сістэматычных сацыялагічных даследаванняў мэтавай групы.
Асноўная мова выкладання — беларуская. Асобныя курсы таксама праводзяцца на польскай, англійскай, французскай і рускай мовах.


Удзел у праграмах ВБЎ бясплатны. Дзейнасць універсітэта фінансуецца за кошт стыпендыяльных грантаў, што надаюцца студэнтам у межах праектаў, якія падтрымліваюцца Еўрапейскай камісіяй і Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча.
Выпускнікі ВБЎ атрымліваюць дыпломы, сертыфікаты і крэдыты ECTS, што выдаюцца польскімі ўніверсітэтамі-партнёрамі на падставе падпісаных пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Міжнародная каманда выкладчыкаў
больш за 70 выкладчыкаў і 28 экспертаў з 8 краін.
Глабальная супольнасць навучэнцаў
больш за 900 выпускнікоў і каля 1300 удзельнікаў анлайн-курсаў з 30 краін.
Сучасная адукацыйная платформа
iнклюзіўная і трансгранічная платформа LMS Moodle з больш як 60 модулямі паслядыпломнага анлайн-навучання.

Заснавальнік і Канцлер ВБЎ (2017-2026)

Аляксандр Мілінкевіч
(1947–2026)
Доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт, лаўрэат прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» Еўрапейскага парламента, узнагароджаны медалём Францішка Скарыны і знакам «Заслужаны дзеяч польскай культуры», пасмяротна ўзнагароджаны Афіцэрскім крыжам Ордэна Заслугі Рэспублікі Польшча.

Рада Вольнага Беларускага Ўніверсітэту

  • Светлана Алексіевіч

    пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры

  • Анджаліка Борыс

    старшыня Саюзу палякаў у Беларусі, былая палітвязынка

  • Алесь Бяляцкі

    старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, былы палітвязень

  • Марэк Буцько

    польскі дыпламат і грамадскі дзеяч, былы дарадца Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску і намеснік амбасадара

  • Агнешка Рамашэўска-Гузы

    польская журналістка і грамадская дзяячка, заснавальніца і шматгадовая дырэктарка Biełsat TV

  • Роберт Тышкевіч

    польскі палітык і грамадскі дзеяч, шматгадовы дэпутат Сейма Рэспублікі Польшча

  • Аляксандр Смалянчук

    доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук, даследчык гісторыі Беларусі і Літвы XIX–XX стагоддзяў, нацыянальных рухаў і калектыўнай памяці

  • Станіслаў Шушкевіч
    (1934–2022)

    прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, першы кіраўнік незалежнай Беларусі (1991–1994)

  • Захар Шыбека

    беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, аўтар больш за 200 навуковых публікацый


Управа ВБЎ

  • Іна Кулей

    Канцлер ВБЎ

  • Алесь Лагвінец

    Праграмны дырэктар. Магістр палітычных навук, выкладчык, грамадскі дзеяч, перакладчык.


Партнёры

Ministerstwo Nauki i Szkolnictwa Wyższego
Uniwersytet Wrocławski
UW
Polska Pomoc
Fundacja Solidarności Międzynarodowej

Заданне фінансуецца за кошт сродкаў Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы. Uniwersytet Wrocławski з'яўляецца вядучым партнёрам праекта "Wolny Uniwersytet Białoruski".

Акадэмічныя партнёры ВБЎ: Уроцлаўскі ўніверсітэт, Варшаўскі ўніверсітэт, Лодзінскі ўніверсітэт, Універсітэт Адама Міцкевіча ў Познані, Вышэйшая школа мэнэджэрскіх кадраў у Коніне і Ўніверсітэт Цывітас, а таксама выкладчыкі Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэту, Талінскага ўніверсітэту, Універсітэту Бардо, Талінскага тэхнічнага ўніверсітэту і Ўніверсітэту Лінчопінгу. Падрабязней…

UAM Poznań
Wydział Zarządzania UŁ
WSKM
Tallinn University
Szkoła Liderów

Праект ВБЎ меў падтрымку ад Фонду Конрада Адэнаўэра (Берлін), Польска-амерыканскага фонду свабоды (Варшава), Фонду "Лідары пераменаў" (Варшава), Еўрапейскага фонду падтрымкі дэмакратыі (EED, Брусель), Фонду міжнароднай салідарнасці (Варшава), Фонду "Школа лідарства", Міністэрстваў замежных справаў Рэспублікі Польшча і Эстоніі, Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча, Камітэту па культуры і адукацыі Еўрапейскага парламенту, Дэлегацыі Еўрапейскага парламенту па сувязях з Беларуссю і Еўрапейскай камісіі.

Free Belarus Journal

акадэмічны часопіс ВБЎ

Заснаваны ў 2024 годзе як інавацыйная платформа навуковых публікацыяў, сканцэнтраваная на аналізе сучаснай сітуацыі, трансфармацыйных працэсаў і бачання будучыні Беларусі.

Падрабязней

Пытанні і адказы:

  • Ці можна ўдзельнічаць беларусам з-за мяжы?

    Так, да анлайн-праграм і адкрытых лекцый можна далучацца з розных краін. Фармат і расклад пазначаюцца ў апісанні кожнага курса.
  • Як запісацца на навучанне?

    Выберыце праграму, на якую адкрыты набор, азнаёмцеся з умовамі і запоўніце заяўку. Далейшыя інструкцыі вы атрымаеце ад арганізатараў.

  • Дзе паглядзець запісы сустрэч і лекцый?

    На YouTube-канале ВБЎ можна знайсці адкрытыя лекцыі, інтэрв’ю і дыскусіі. Доступ да закрытых лекцый - у асабістых кабінетах на адукацыйнай пляцоўцы ВБЎ.

Удзельнікі курсаў ВБЎ

Беларусы, якія жывуць у Польшчы – каля 45%. Слухачы, што жывуць у Беларусі – звыш 25%. Астатнія ўдзельнікі – з дыяспары ў больш чым 30 краінах.

Іншыя краіны:

Арменія
Аўстрыя
Балгарыя
Бельгія
Бразілія
В'етнам
Грэцыя
Злучаныя
Штаты
Ізраіль
Іспанія
Італія
Канада
Кенія
Кіпр
Латвія
Мексіка
Нямеччына
Партугалія
Расія
Украіна
Францыя
Чарнагорыя
Чэхія
Швейцарыя
Швецыя
Эстонія

ВБЎ ствараюць беларусы з усяго свету — незалежна ад межаў.

  • 52.2337172,21.0714322

    Poland

    Больш за 500 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў Польшчы

  • 54.6870458,25.2829111

    Lithuania

    Больш за 100 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў Літве

  • 40.7127281,-74.0060152

    USA

    Каля 100 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў ЗША

    Каля 100 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў ЗША

  • 53.9024716,27.5618225

    Belarus

    Больш за 300 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў Беларусі

  • 41.8532,44.0112

    Грузія

  • 40.7696272,44.6736646

    Арменія

  • 47.5939700,14.1245600

    Austria

  • 50.6402809,4.6667145

    Belgium

  • -10.3333333,-53.2000000

    Brazil

  • 42.6073975,25.4856617

    Bulgaria

  • 61.0666922,-107.9917070

    Canada

  • 34.9174159,32.8899027

    Cyprus

  • 49.7439047,15.3381061

    Czech Republic

  • 58.7523778,25.3319078

    Estonia

  • 46.6033540,1.8883335

    France

  • 51.1638175,10.4478313

    Germany

  • 38.9953683,21.9877132

    Greece

  • 30.8124247,34.8594762

    Israel

  • 42.6384261,12.6742970

    Italy

  • 1.4419683,38.4313975

    Kenya

  • 56.8406494,24.7537645

    Latvia

  • 23.6585116,-102.0077097

    Mexico

  • 42.9868853,19.5180992

    Montenegro

  • 39.6621648,-8.1353519

    Portugal

  • 64.6863136,97.7453061

    Russia

  • 39.3260685,-4.8379791

    Spain

  • 59.6749712,14.5208584

    Sweden

  • 46.7985624,8.2319736

    Switzerland

  • 49.4871968,31.2718321

    Ukraine

  • 15.9266657,107.9650855

    Vietnam

Кіраванне праектамі

ВБЎ аб'яўляе конкурсны набор на курс "Кіраванне праектамі". Гэта ўнікальная магчымасць для ўсіх, хто хоча развіць свае кампетэнцыі ў сферы праектнага менеджменту і падрыхтавацца да здачы экзамену на міжнародны сертыфікат IPMA.

Global Mini MBA — Кіраванне малым бізнесам

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае новы набор на курс «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам», арганізаваны ў супрацоўніцтве з акадэмічнымі партнёрамі і Фондам міжнароднай салідарнасці.

Global Mini MBA — Кіраванне малым бізнесам.

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам», арганізаваны ў супрацоўніцтве з Факультэтам Кіравання Лодзінскага ўніверсітэту пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу ў Беларусі і Фонду міжнароднай салідарнасці.