Курс ад Collegium Civitas: "Шлях да Еўрапейскага звязу"

Запрашаем узяць удзел у курсе "Шлях да Еўрапейскага звязу" (на польскай мове), які заснаваны на вучэбнай праграме Collegium Civitas і дазваляе набываць веды, навыкі і кампетэнцыі ў сферах, звязаных з еўрапейскай інтэграцыяй.

Падрабязней

Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Курс Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам. Заключная сустрэча

Курс Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам, распачаты ў кастрычніку 2022 года, завяршаецца. 25 лютага на заключнай сесіі удзельнікі прадставяць свае праекты.


Студэнты курсу атрымалі комплексныя веды ў галінах менеджменту, фінансавага аналізу, маркетынгу і лічбавай трансфармацыі. Дзякуючы беларускім трэнерам, праграма дастасаваная да беларускага кантэксту. Напрыклад, на мінулым тыдні праводзіліся заняткі пра асаблівасці падаткаабкладання ў Беларусі.


“Мы пазнаёміліся з фінансавым аналізам, гэтая тэма вельмі істотная для развіцця бізнесу. Як аналізаваць рынак, пошук і ўтрыманне кліентаў, як рабіць рэкламу і што змянілася падчас пандэміі – гэта вельмі актуальныя і звышпатрэбныя рэчы”, – кажа Дзмітры, прадпрымальнік з Віцебску.


Курс быў арганізаваны ВБЎ разам з Centrum Rozwoju Biznesu Wydziału Zarządzania Uniwersytetu Łódzkiego пры падтрымцы European Union in Belarus і Solidarity Fund PL.


Даведка.

Курс “Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам” вельмі папулярны ў Польшчы. Гэта 133-гадзінная праграма па менеджменце без атрымання ступені для бізнесменаў, прадпрымальнікаў і ўласнікаў малых і сярэдніх прадпрыемстваў, а таксама супрацоўнікаў новаствораных фірмаў. Яна ахоплівае ключавыя вобласці стварэння і развіцця прыватнага бізнесу з акцэнтам на сучасныя веды і ўдасканаленне практычных менеджарскіх навыкаў. У рамках ВБЎ рэалізуецца другі раз.