Аўтарка курсу: др Катажына Манішэўска (Katarzyna Maniszewska),
Выкладчыкі: выкладчыкі Collegium Civitas, навукоўцы і практыкі, якія працавалі ў дыпламатыі, дзяржаўных установах і няўрадавых арганізацыях. Таксама выступяць беларускія эканамічныя эксперты.
Фармат правядзення курсу: анлайн, 13 заняткаў па 1,5 гадзіны кожны.
Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат Collegium Civitas разам з 3 крэдытамі ECTS. Заняткі будуць запісвацца, каб студэнты маглі працаваць над матэрыяламі ў зручны для сябе час.
Пачатак навучання: 04.03.2024