Вольны Беларускі Ўніверсітэт
Гэта ўнікальная адукацыйная ініцыятыва, распачатая ў 2017 годзе ў выніку рашэння 59 выбітных прадстаўнікоў беларускай навукі, культуры, медыяў і грамадскага жыцця.
ВБЎ фармуе новую эліту — лідараў пераменаў і рэформаў, якія будуць спрыяць пабудове дэмакратычнай Беларусі.
Мы прапануем сучасныя анлайн-праграмы паслядыпломнай адукацыі, распрацаваныя спецыяльна для тых, хто імкнецца атрымліваць веды і кампетэнцыі на еўрапейскім узроўні.
Мэта Вольнага Беларускага Ўніверсітэта — фарміраванне шырокай прарэфарматарскай эліты Беларусі ў супрацоўніцтве з заходнімі ўніверсітэтамі, з улікам вопыту рэформаў у краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы і з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій.
Стратэгічная задача ВБЎ — стварэнне беларускага лічбавага ўніверсітэта.
Вольны Беларускi Ўніверсітэт дзейнічае як аператар еўрапейскіх праграм анлайн адукацыі, адаптуючы курсы да патрэб беларускіх студэнтаў на падставе сістэматычных сацыялагічных даследаванняў мэтавай групы.
Асноўная мова выкладання — беларуская. Асобныя курсы таксама праводзяцца на польскай, англійскай, французскай і рускай мовах.

Удзел у праграмах ВБЎ бясплатны. Дзейнасць універсітэта фінансуецца за кошт стыпендыяльных грантаў, што надаюцца студэнтам у межах праектаў, якія падтрымліваюцца Еўрапейскай камісіяй і Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча.
Выпускнікі ВБЎ атрымліваюць дыпломы, сертыфікаты і крэдыты ECTS, што прысуджаюцца польскімі ўніверсітэтамі-партнёрамі на падставе падпісаных пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Міжнародная каманда выкладчыкаў
больш за 70 выкладчыкаў і 28 экспертаў з 8 краін.
Глабальная супольнасць навучэнцаў
больш за 900 выпускнікоў і каля 1300 удзельнікаў анлайн-курсаў з 30 краін.
Сучасная адукацыйная платформа
iнклюзіўная і трансгранічная платформа LMS Moodle з больш як 60 модулямі паслядыпломнага анлайн навучання.
Рада Вольнага Беларускага Ўніверсітэту

Светлана Алексіевіч
пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Анджаліка Борыс
старшыня Саюзу палякаў у Беларусі, былая палітвязынка

Алесь Бяляцкі
старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна", лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, палітвязень

Мікола Іваноў
прафесар, доктар габілітаваны гісторыі, былы савецкі дысыдэнт

Станіслаў Шушкевіч
(1934-2022)
прафесар, доктар фізіка- матэматычных навук, першы кіраўнік незалежнай Беларусі (1991 - 1994)
Управа ВБЎ
Аляксандр Мілінкевіч
Канцлер ВБЎ
Дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук у галіне квантавай электронікі, лаўрэат Прэміі імя Сахарава Еўрапейскага парламента «За свабоду думкі», дарадца Святланы Ціханоўскай у еўрапейскіх пытаннях.

Алесь Лагвінец
Праграмны дырэктар
Магістр палітычных навук, грамадскі дзеяч, перакладчык.

Партнёры
Заданне фінансуецца за кошт сродкаў Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы. Uniwersytet Wrocławski з'яўляецца вядучым партнёрам праекта "Wolny Uniwersytet Białoruski".
Акадэмічныя партнёры ВБЎ: Уроцлаўскі ўніверсітэт, Варшаўскі ўніверсітэт, Лодзінскі ўніверсітэт, Універсітэт Адама Міцкевіча ў Познані, Вышэйшая школа мэнэджэрскіх кадраў у Коніне і Ўніверсітэт Цывітас, а таксама выкладчыкі Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэту, Талінскага ўніверсітэту, Універсітэту Бардо, Талінскага тэхнічнага ўніверсітэту і Ўніверсітэту Лінчопінгу. Падрабязней…
Праект ВБЎ меў падтрымку ад Фонду Конрада Адэнаўэра (Берлін), Польска-амерыканскага фонду свабоды (Варшава), Фонду "Лідары пераменаў" (Варшава), Еўрапейскага фонду падтрымкі дэмакратыі (EED, Брусель), Фонду міжнароднай салідарнасці (Варшава), Фонду "Школа лідарства", Міністэрстваў замежных справаў Рэспублікі Польшча і Эстоніі, Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча, Камітэту па культуры і адукацыі Еўрапейскага парламенту, Дэлегацыі Еўрапейскага парламенту па сувязях з Беларуссю і Еўрапейскай камісіі.

ПАДТРЫМКА НАВУКОВАЙ КАР'ЕРЫ
Працяг навуковай кар’еры ў Польшчы для беларускіх даследчыкаў і выкладчыкаў універсітэтаў
Ідзе набор:
Удзельнікі курсаў ВБЎ

Іншыя краіны:
Арменія
Аўстрыя
Балгарыя
Бельгія
Бразілія
В'етнам
Грэцыя
Злучаныя
Штаты
Ізраіль
Іспанія
Італія
Канада
Кенія
Кіпр
Латвія
Мексіка
Нямеччына
Партугалія
Расія
Украіна
Францыя
Чарнагорыя
Чэхія
Швейцарыя
Швецыя
Эстонія
ВБЎ ствараюць беларусы з усяго свету — незалежна ад межаў.
Poland
Больш за 500 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў Польшчы
Lithuania
Больш за 100 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў Літве
USA
Каля 100 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў ЗША
Belarus
Больш за 300 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў Беларусі