Беларусь без Расеі: эканамічны правал ці шанец на багацце?
Заробкі ў Беларусі растуць, але чаму мы ўсё больш адстаём ад Польшчы і Літвы? Ці зможа беларуская эканоміка развівацца без залежнасці ад Расеі?
Працягваем серыю размоў «Якой будзе будучая Беларусь? Навукоўцы пра шлях да пераменаў».
Гэтым разам наш суразмоўца — Дзмітрый Крук, эканаміст, старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC.
Абмяркоўваем, чаму цяперашні эканамічны рост можа ствараць ілюзію дабрабыту, якія рызыкі нясе залежнасць ад расійскага рынку і што чакае Беларусь у выпадку змены эканамічнага курсу.
Ці магчымыя рэформы без падзення ўзроўню жыцця? Як захаваць сацыяльныя гарантыі? І ці ёсць ужо сёння план эканамічных пераменаў?
Пра праект Free Belarus Journal
Інтэрв’ю з Дзмітрыем Круком — частка серыі з 18 спецыяльных размоў з беларускімі навукоўцамі, даследчыкамі і экспертамі, якую Вольны Беларускі Ўніверсітэт рыхтуе сумесна з рэдакцыяй NEXTA.
У цэнтры праекта — незалежнасць Беларусі, дэмакратычныя перамены, палітычныя інстытуты, дзяржаўнае кіраванне, эканоміка і магчымыя сцэнары будучыні краіны.
Глядзіце поўнае інтэрв’ю з Дзмітрыем Круком на YouTube-каналах NEXTA Plus і Вольнага Беларускага Ўніверсітэта.
