Як далучыцца да заняткаў
29 czerwiec 2025
Віншуем з пачаткам навучання на курсах ВБЎ!
Навучанне будзе цалкам адбывацца на адукацыйнай пляцоўцы Moodle https://freebelarus.in/login/index.php
Каб даведацца, як увайсці на пляцоўку і далучыцца да анлайн-заняткаў, калі ласка, азнаёмцеся з падрабязнай інструкцыяй.
Вы аўтаматычна далучаны да адпаведнага курса. Ваш e-mail дададзены да спісу ўдзельнікаў.
Як увайсці на пляцоўку:
- На пазначаны Вамі e-mail Вы атрымаеце ліст з інструкцыяй да ўваходу ў сістэму. Калі ласка, праверце скрынку Спам, з-за наладаў сервераў аўтаматычна згенераваныя лісты могуць трапляць туды, у такім выпадку пазначце ліст "Не спам".
- Перайдзіце па спасылцы, пазначце логін і часовы пароль, які Вы атрымалі.
Змяніце пароль на свой уласны.
- Азнаёмцеся і прыйміце Рэгламент і правілы ўдзелу ў навучанні.
- Віншуем! Цяпер Вы зарэгістраваныя, самы час наведаць старонку курсаў.
Прамую спасылку на курс Вы знойдзеце ў лісце запрашэння на курс.
Як далучыцца да анлайн заняткаў:
- Ва ўкладцы "Мае курсы" Вы знойдзеце адпаведны курс, на які Вы зарэгістраваныя.
- На галоўнай старонцы курса маецца ўкладка "Змест".
- Злева ў панэлі - змест курсу. Перайдзіце ў віртуальны пакой «Анлайн-заняткі».
- Націсніце сінюю кнопку «Join session». Калі не бачыце кнопкі, калі ласка, пачакайце — яна з’явіцца аўтаматычна, калі выкладчык далучыцца да занятку.
Калі кнопка "Join session" не актыўная - перазагрузіце старонку.
Шчыра вітаем Вас і зычым плённых заняткаў!
У выпадку дадатковых пытанняў ці праблем з уваходам - звяртайцeся на mail
З павагай,
Ваш ВБЎ