Санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў гістарычнай перспектыве
Запрашаем на Форум ВБЎ. На гэты раз нас чакае размова, якая закранае адну з самых складаных, спрэчных і важных тэмаў для сучаснай Беларусі — “Санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў гістарычнай перспектыве”.
Мы часта чуем пра санкцыі. Хтосьці бачыць у іх эфектыўны ціск, хтосьці — недастатковасць.
Але што адбываецца на самой справе? Як фарміруецца санкцыйная палітыка ў Еўропе? Ці змяняецца яна з цягам часу і ці мае яна стратэгію да канца?
Пра ўсё гэта пагаворым з адной з найаўтарытэтнейшых экспертак у Еўропе па тэме санкцый ЕС і міжнароднай бяспекі — прафесаркай Кларай Партэла:
▪️Доктаркай палітычных навук Еўрапейскага ўніверсітэцкага інстытуту ў Фларэнцыі
▪️Прафесаркай Школы права ва Ўніверсітэце Валенсіі
У якасці эксперткі супрацоўнічала з Сакратарыятам ААН, Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў, Эканамічнай і сацыяльнай камісіяй ААН для Заходняй Азіі, Еўрапейскім парламентам, Фондам Азія-Еўропа і іншымі. Выступала ў вядучых акадэміях і ўніверсітэтах Еўропы і Азіі.
Дата: 14 лістапада, 18:30-20:00
Мова: англійская з сінхронным перакладам на беларускую
Фармат: анлайн праз ZOOM
Будзе грунтоўна. Будзе аб’ектыўна. Будзе карысна.
Запісвайце дату — і далучайцеся.
Рэгістрацыя абавязковая: https://volny-uni.eu/rehistratsyia-na-forum-sanktsyi-es-u-dachynenni-da-rezhymu-lukashenki